Знайсці
14.05.2021 / 10:32РусŁacБел

Звольненаму дырэктару Опернага тэатра знайшлі новую працу

Аляксандру Пятровічу, звольненаму з пасады дырэктара Нацыянальнага тэатра оперы і балета Беларусі, знайшлі новую працу. Ён прызначаны дырэктарам фальклорнай групы «Купалінка». Інфармацыю Tut.by пацвердзілі ў Белдзяржфілармоніі.

Аляксандр Пятровіч (злева) і мастацкі кіраўнік музычнага тэатра Адам Мурзіч. Фота: musicaltheatre.by

«Купалінка» — гэта фальклорная група, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь.

«Купалінка» працуе ў структуры Белдзяржфілармоніі.

12 мая міністр культуры Анатоль Маркевіч прадставіў супрацоўнікам Опернага новага дырэктара. Ім стаў Вячаслаў Гарбузаў, які да гэтага з'яўляўся дырэктарам Брэсцкага тэатра драмы, а да гэтага працаваў у БРСМ і Брэсцкім аблвыканкаме.

Як паведамляецца на сайце Міністэрства культуры, падчас прадстаўлення Маркевіч акцэнтаваў увагу, што «неабходна надаць пільную ўвагу стабілізацыі маральна-псіхалагічнага клімату ў калектыве, правядзенню ўзважанай кадравай палітыкі, асабліва ў частцы прызначэння на кіруючыя творчыя пасады».

Для Аляксандра Пятровіча новае прызначэнне — сур'ёзнае паніжэнне, ужо другое за гады працы.

Ён нарадзіўся ў 1957 годзе ў Мінску. Па адукацыі культпрасветработнік і харавы дырыжор (скончыў факультэт культурна-асветнай працы сталічнага Інстытута культуры).

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031