Знайсці
04.03.2021 / 12:12РусŁacБел

Фотажурналіста «Новага Часу» Дзмітрыя Дзмітрыева дапыталі ў СК

Фотакарэспандэнт газеты «Новы Час» Дзмітрый Дзмітрыеў быў на допыце ў Следчым камітэце ў якасці падазраванага па арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Пасля допыту Дзмітрыеў сказаў, што «ўсё прайшло спакойна», паведамляе БАЖ.

БАЖ

Дзмітрый мяркуе, што цяпер ідуць допыты ўсіх, хто адмовіўся даваць паказанні пасля затрымання 1 лістапада 2020 года.

Нагадаем, 1 лістапада ў Мінску адбываўся пратэсны марш да Курапатаў — месца расстрэлу, пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Па шляху да Курапатаў сілавікі шмат разоў разганялі натоўп. Былі затрыманыя журналісты.

Дзмітрый Дзмітрыеў распавёў следчаму, што працаваў у той дзень як фотажурналіст, меў пры сабе дакументы, быў абазначаны як журналіст, на праезджую частку не выходзіў.

Дзмітрый кажа, што далей або з яго мусяць зняць падазрэнні па крымінальнай справе, або будуць выстаўляць абвінавачванне. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031