Знайсці
20.02.2021 / 20:05

Чаму каранавірус выклікае страту нюху і чым гэта небяспечна для псіхічнага здароўя

Глабальнае распаўсюджванне пандэміі выклікала сур’ёзную праблему — страту паху і смаку пасля перанесенага кавіду. У многіх гэты сімптом захоўваецца на працягу доўгага часу. Эксперты асцерагаюцца, што гэта можа мець наступствы для псіхічнага здароўя, а таксама ўплывае на страваванне.

Павялічыць

Фота Надзеі Бужан

Анасмія, страта нюху, да пачатку пандэміі сустракалася крайне рэдка. Вы не прыпомніце, каб сутыкаліся з людзьмі з такой праблемай. А цяпер гэта адзін з найбольш распаўсюджаных сімптомаў кавіду. Дакладны адсотак людзей, якія не адчуваюць пахі падчас захворвання, пакуль не вызначаны, але ўжо ясна, што гэта частая праблема ў многіх, піша DW.

У адных гэта адзіны сімптом хваробы, у многіх ён захоўваецца значна даўжэй, чым іншыя эфекты хваробы, напрыклад, тэмпература. Разам з пахамі людзі часта страчваюць смак, што называецца агеўзіяй. А некаторыя пацыенты ўвогуле могуць адчуваць неіснуючыя пахі.

Лічыцца, што нюх — гэта адно з тых пачуццяў, без якога можна абысціся. Аднак многія даследчыкі лічаць, што пах займае больш важнае месца ў нашым жыцці, чым нам падаецца.

Акрамя таго, што страта нюху патэнцыйна небяспечная, бо людзі не могуць адчуваць дым, уцечку газу або сапсаваную ежу, гэта яшчэ і ўплывае на харчаванне, паколькі страта нюху зніжае стымул да ежы. Рэйчал Герц, псіхолаг і нейрабіёлаг з Універсітэта Браўна, што ў ЗША, перакананая, што страта нюху можа быць вельмі траўматычнай для некаторых.

Рэйчал Герц тлумачыць, што пахі звязаныя з нашымі эмоцыямі, сацыяльным жыццём, успамінамі і самаадчуваннем. Пахі ўспрымаюцца чалавекам па-іншаму, чым астатнія пачуцці. Гэта адзінае пачуцце, якое абыходзіць таламус, цэнтр сэнсарнай рэтрансляцыі мозгу, і накіроўваецца непасрэдна ў нюхальную кару, дзе захоўваюцца нашы ўспаміны. Менавіта дзякуючы такому нейрабіялагічнаму шляху пахі выклікаюць моцныя рэакцыі і ўспаміны.

Страта нюху таксама звязаная з больш высокімі паказальнікамі дэпрэсіі і трывогі. Даследаванне, апублікаванае ў ліпені 2020 года, выявіла, што людзі, у якіх аднавіўся нюх пасля кавіду, заўважылі значнае паляпшэнне свайго псіхічнага стану і ўзроўню сацыяльнага ўзаемадзеяння.

Даследчыкі каранавіруса мяркуюць, што каранавірус разбурае клеткі носа, калі трапляе ў арганізм, што, у сваю чаргу, прыводзіць да страты нюху. Адбываецца гэта наступным чынам: у носе ёсць участак, які называецца нюхальным эпітэліем. На гэтым участку знаходзяцца нюхальныя нейроны, якія адказныя за выяўленне пахаў. Акрамя гэтага, на эпітэліі размяшчаюцца базальныя і падтрымліваючыя клеткі. У падтрымліваючых клетках знаходзіцца вялікая колькасць ферменту АПФ-2, які з’яўляецца пунктам уваходу для каранавіруса. Гэта значыць, што вірус лёгка звязваецца з гэтым тыпам клетак у носе і тым самым выклікае запаленне, якое спыняе працу нюхальных нейронаў. Менавіта таму дактары настойваюць закрываць маскамі не толькі рот, але і нос, бо гэта асноўны шлях для пранікнення віруса ў арганізм.

Для таго, каб паскорыць аднаўленне нюху, дактары рэкамендуюць трэніраваць гэта пачуцце. Напрыклад, падабраць прадукты з моцным пахам (лімон, карыца, гваздзіка ці мята) і ўдыхаць паасобку на працягу 10 секунд некалькі разоў на тыдзень на працягу месяца, а пасля змяніць набор пахаў.

Такім чынам мозг нанова вучыцца распазнаваць пахі, а таксама стымулюе і актывізуе нюхальныя рэцэптары, што дапамагае хутчэй вярнуцца да звычайнага стану.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31