Знайсці
22.01.2021 / 09:08РусŁacБел

60-гадовага мінчука асудзілі на 2 гады калоніі за два ўдары амапаўцу

У судзе Цэнтральнага раёна 21 студзеня вынеслі прысуд Аляксандру Губейку, затрыманаму 4 кастрычніка.

Суд прызнаў яго вінаватым у гвалце супраць міліцыянта. Паводле пацярпелага (са схаваным імем і прозвішчам), Губейка двойчы яго ўдарыў, каб адбіць пратэстоўца, якога міліцыянт збіраўся затрымаць. Міліцыянт сказаў, што пасля гэтага трапіў у шпіталь на «9-10 дзён», паведамляе spring96.org

Аляксандр Губейка заявіў, што апынуўся ў месцы правядзення акцыі выпадкова, а пратакол, дзе напісана, што ён біў міліцыянта, падпісаў пад ціскам. Ён адзначыў, што ў яго некалі была складаная траўма пляча, пасля якога рука дрэнна функцыянуе, і таму ён не мог і не стаў бы біць амапаўца.

Суддзя Вікторыя Шабуня прызнала Аляксандра Губейку вінаватым, адправіла яго ў калонію на 2 гады і пастанавіла выплаціць 2500 рублёў пацярпеламу міліцыянту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031