Даслаць навіну
Знайсці
09.12.2019 / 13:19 41

За сістэматычны падман Расію на чатыры гады адхілілі ад Алімпіядаў і чэмпіянатаў свету

Павялічыць выяву

Выканкам Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) аднагалосна прыняў рэкамендацыю камітэта арганізацыі пазбавіць Расійскае антыдопінгавае агенцтва статусу адпаведнасці Сусветнага антыдопінгавага агенцтву і пазбавіць Расію на чатыры гады права ўдзельнічаць у буйных спартыўных міжнародных мерапрыемствах, у лік якіх уваходзяць Алімпіяды і чэмпіянаты свету. Пра гэта паведамляе прэс-служба WADA, піша ТАСС.

«Рэкамендацыя камітэта па адпаведнасці была ўхвалена адзінагалосна», — сказана ў паведамленні.

Акрамя таго, Расія на чатыры гады пазбавіцца права прымаць чэмпіянаты свету і падаваць заяўкі на іх правядзенне, таксама выканкам WADA ўвёў чатырохгадовую забарону на наведванне міжнародных спартыўных мерапрыемстваў расійскімі дзяржслужачымі і кіраўніцтвам Алімпійскага камітэта Расіі (АКР) і Паралімпійскага камітэта Расіі (ПКР).

Нагадаем, што камітэт па адпаведнасці WADA 25 лістапада рэкамендаваў адмовіць расіянам у допуску на міжнародныя спаборніцтвы ў наступныя чатыры гады, а таксама забараніць Расіі прымаць міжнародныя турніры на сваёй тэрыторыі. Рашэнне ў арганізацыі патлумачылі парушэннем Масквой антыдопінгавых правілаў, у прыватнасці маніпуляцыямі з допінг-пробамі Маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі за перыяд з 2012 па 2015 г. Аб маніпуляцыях з допінг-пробамі раней распавёў кіраўнік РУСАДА Юрый Ганус. Змены, паводле яго слоў, уносіліся ў снежні 2018 г. i студзенi гэтага года, калі лабараторыю кантраляваў Следчы камітэт Расіі напярэдадні перадачы базы звестак экспертам WADA.

Пазней Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) заявіў, што адказнасць за захаванасць звестак лабараторыі ляжала на расійскіх уладах, а значыць, менавіта яны адказныя за магчымыя маніпуляцыі. У той жа час МАК адзначыў, што спартыўны рух, у тым ліку Алімпійскі камітэт Расіі (АКР) і яго члены, не ўдзельнічалі ў гэтым. Таму МАК падтрымаў ідэю дазволіць «чыстым» спартсменам, не абвінавачаным ва ўжыванні допінгу, выступаць пад нейтральным сцягам, дадаюць vedomosti.ru

NN.by

1
Баршчэўскі / адказаць
09.12.2019 / 19:56
Брыдкая пачвара,

пра што вы пішаце? Самі расійскія спартоўцы (тая ж чэмпіёнка сьвету Ласіцкене) патрабуюць беззваротна выдаліць УСЁ КІРАЎНІЦТВА іх фэдэрацыі лёгкай атлетыкі. Новыя фальсыфікацыі пробаў адбыліся безь ніякага Родчанкава (але з удзелам - заўважце - сьледчага камітэту РФ!!!).
Самае галоўнае - іншае. У адным з публічных выступаў Пуцін назваў Родчанкава "здраднікам". Калі ты кіраўнік краіны, чые фальсыфікацыі даказаны, і ты тут сам ні пры чым - ты павінен быў бы запрасіць Родчанкава ў Крэмль і ўзнагародзіць яго найвышэйшым расійскім ордэнам! Тым больш калі ціхенька быў зьняты з пасады той жа віцэ-прэм'е Мутко, якога ўжо не пускалі ні на якія міжнародныя спаборніцтвы...
Усё ж атрымалася абсалютна наадварот.
Спартоўцы зь любой краіны дыскваліфікуюцца і павінны дыскваліфікавацца за допінг - і грашаць гэтым не адны расійцы. Але стварыць шматступенную ДЗЯРЖАЎНУЮ сыстэму прымусу спартоўцаў ужываць забароненыя сродкі дадумаліся толькі рублёўскія.
1
Viknik / адказаць
09.12.2019 / 20:08
Брыдкая пачвара, а чаму ты тут, а не на расейскім гаўноканале,,. 
0
Баршчэўскі / адказаць
09.12.2019 / 21:45
Максим Дизайнер,

не Расія вінавата - не дурыце людзям галаву! Гаворка ідзе канкрэтна пра рублёўскую ўладу.

У прынятым рашэньні запісана даслоўна так (пераклад - мой):

 "- афіцыйныя асобы ўраду і іншыя прадстаўнікі расейскай улады ня могуць займаць ніякіх пасад ні ў адной арганізацыі-падпісанце кодэксу ВАДА;

- афіцыйныя асобы ўраду й іншыя прадстаўнікі расейскай улады ня могуць удзельнічаць або наведваць на працягу чатырох гадоў наступныя міжнародныя спаборніцтвы: юнацкія Алімпійскія гульні (летнія і зімовыя), Алімпійскія і Паралімпійскія гульні (летнія і зімовыя), любыя іншыя буйныя спаборніцтвы, любыя чэмпіянаты свету, якія праводзяцца або перададзеныя арганізацыямі-падпісантамі кодэксу ВАДА".

Улады Зымбабвэ і Кот д'Івуару падменаў проб у лябараторыях не рабілі (у іх і лябараторыяў такіх няма) не рабілі - вось яны й могуць наведваць міжнародныя спартовыя спаборніцтвы.


Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31