Знайсці
26.11.2019 / 09:2515РусŁacБел

Прэс-сакратар нямецкага футбольнага саюза: АБФФ папрасіла нас не дапускаць бел-чырвона-белыя сцягі і герб «Пагоня»

На матчы ў нямецкім Мёнхэнгладбаху беларускіх заўзятараў не прапускалі з Пагоняй і бел-чырвона-белымі сцягамі на просьбу АБФФ. Беларуская федэрацыя футбола адмаўляе, што прасіла аб гэтым

«На афіцыйным паседжанні перад гульнёй Беларуская федэрацыя футболу папярэдзіла нас, што на стадыёне для палітычнай прапаганды выкарыстоўваюцца пэўныя сімвалы і сцягі. АБФФ папрасіла нас не дапускаць бел-чырвона-белыя сцягі і герб «Пагоня». Па нашых звестках, гэты сцяг не з’яўляецца афіцыйным сцягам Беларусі і таму мы вырашылі трымацца асноўнай забароны палітычных сімвалаў на стадыёне. Афіцыйны сцяг і герб былі, зразумела, дапушчаныя», — пракаментаваў belsat.eu Штэфан Айерман, прэс-сакратар нямецкага футбольнага звязу.

16 лістапада ў Мёнхэнгладбаху адбыўся матч кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2020 Нямеччына — Беларусь. У сацыяльных сетках заўзятары сцвярджаюць, што сутыкнуліся з забаронай на пранос бел-чырвона-белых сцягоў і гербу «Пагоня».

Раней АБФФ у каментары «НН» адмаўляла такую просьбу.

Беларусцы забаранілі разгарнуць шалік з «Пагоняй» на нямецкім стадыёне. Каментар АБФФ

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930