Знайсці
20.11.2019 / 07:59РусŁacБел

Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 9%

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі ад 20 лістапада зніжаецца з 9,5% да 9% гадавых, стаўка па крэдыце овернайт — з 10,75% да 10% гадавых, стаўка па дэпазіце овернайт — з 8,25% да 8% гадавых, паведамляе БелТА.

У трэцім квартале інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў працягнула запавольвацца. Дынаміка фактычнай гадавой інфляцыі, якая ў верасні склала 5,3%, фарміруецца ў адпаведнасці з прагнознымі ацэнкамі Нацыянальнага банка. Чакаецца, што ў канцы 2019 года і на працягу 2020 года інфляцыя будзе знаходзіцца ў межах 5%.

«Прынятыя рашэнні забяспечваюць захаванне нейтральнага характару грашова-крэдытнай палітыкі», - адзначылі ў Нацбанку.

Азначанае зніжэнне ставак па крэдыце і дэпазіце овернайт забяспечыць звужэнне калідора працэнтных ставак па інструментах рэгулявання ліквіднасці банкаў да 2 працэнтных пунктаў. Як растлумачылі ў Нацбанку, у далейшым гэтыя стаўкі будуць змяняцца адначасова са стаўкай рэфінансавання на адпаведную велічыню.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031