Знайсці
01.05.2024 / 18:1310РусŁacБел

Колькі каштуе адлічыцца з беларускага медуніверсітэта? Сума ўражвае

Пра асабісты досвед у тыктоку распавяла былая студэнтка Дар’я Шылец. Дзяўчына амаль чатыры гады вучылася ў БДМУ на фармацэўтычным факультэце. Летась яна ўзяла акадэмічны адпачынак, каб падумаць над тым, чым сапраўды хоча займацца ў жыцці.

Скрыншот відэа Дар'і Шылец 

У сакавіку гэтага года Дар’і патрэбна было вырашыць канчаткова, што рабіць: аднавіцца і атрымаць дыплом ці адлічыцца. Дзяўчына абрала другі варыянт. Але быў адзін вельмі важны нюанс: паступала ў медыцынскі ўніверсітэт яна на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі.

— Што такое мэтавая падрыхтоўка? Гэта калі за вашу вучобу плаціць не дзяржава, а арганізацыя, з якой вы заключалі дамову мэтавай падрыхтоўкі. Калі б я скончыла ўніверсітэт, мне давялося б адпрацоўваць пяць гадоў у Гомельскай вобласці ў ГВ РУП «Фармацыя».

Такая перспектыва дзяўчыну зусім не радавала. Яна кажа, што зусім не бачыць сябе ў медыцыне і не хацела б працаваць па спецыяльнасці дзесьці ў аптэцы ці лабараторыі. Нягледзячы на тое, што ўсе родныя хацелі, каб Дар’я атрымала дыплом, яна ўсё ж зрабіла па-свойму.

Нарэшце дзяўчына атрымала ліст з універсітэта, у якім было пазначана, колькі трэба заплаціць за навучанне. І сума сапраўды ўражвае — за няпоўныя чатыры гады атрымалася амаль што 40 тысяч рублёў (больш за 12 тысяч даляраў).

@dsshhl

Подробнее в Inst @dsshhl

♬ оригинальный звук - dsshhl

У іншым відэа Дар’я адказала на пытанне, ці не шкадуе яна аб прынятым рашэнні кінуць універсітэт і ці варта яно такіх грошай.

— Я адкажу: так, варта. Па-першае, мне б трэба было вярнуцца ва ўніверсітэт, зноў здаваць сесіі, якія не прыносяць мне наогул ніякага задавальнення. А потым нелюбімая праца, на якой мне давядзецца працаваць пяць гадоў. Гэта ж жах. Гэта ж сапраўды можна кожны дзень вяртацца дамоў і плакаць. Я выплачу гэтыя грошы, але буду знаходзіцца на любімай працы, у тым горадзе, у якім я хачу.

Відэа набрала больш за 550 тысяч праглядаў. У каментарыях былая студэнтка сутыкнулася з хэйтам, таму вырашыла яшчэ ў адным відэа распавесці пра сваю працу цяпер. Бо людзі не вераць, што маладая дзяўчына можа такія вялікія грошы самастойна зарабіць, не седзячы на шыі ў бацькоў ці хлопца.

— Працую я вэб-дызайнерам на фрылансе, ствараю сайты, прэзентацыі, розныя чэк-лісты для экспертаў, для бізнэсу. І так, дыплом мне не патрэбны для гэтага.

Чытайце таксама:

«Проста адчувала сябе пацуком». Маладая журналістка расказала, як кінула раёнку, куды яе размеркавалі

У МДЛУ прымушаюць глядзець фільм пра «патрыятычных лекараў, якія не хочуць на Захад». У ход ідуць пагрозы

«Набяруць больш студэнтаў, але што рабіць 6-7 гадоў?» Медык пра тое, як улады змагаюцца з недахопам дактароў і што трэба рабіць

Рэктар БДУ пра вучобу ў расійскіх універах: Не бачу ніводнага плюсу, сэнс страляць сабе ў нагу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
37
Панылы сорам
8
Ха-ха
8
Ого
7
Сумна
11
Абуральна
12
02.05.2024
Галоуная памылка дзяучыны гэта не разабраўшыся ў сабе паступаць на нелюбімую спецыяльнасць. Вышэйшая фарм адукацыя нават у РБ дае неплахі заробак, а адпрацаваўшы рабства лёгка можна пацьвердзыць дыплом у Еўропе і зарабляць шмат болей за айцішніка
1
Максим Дизайнер/адказаць/
02.05.2024
Nik

Разбираются, где учиться, в наших болотах не абитуриенты, а их совковые родители, которые знают больше всех. 5 лет в рабстве на госконторе, без каких-либо перспектив - это мазохизм. 
0
Максим Дизайнер/адказаць/
02.05.2024
Зная про фрилас не по наслышке, будет это "веб-дизайнерша" без опыта и "диплом не нужен" завтра-после завтра за в Польше или на морях жить от перевода к переводу. Пока самые умные родители, запихнувшие ее в мед, тянуть кредит за обучение.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031