Даслаць навіну
Знайсці
04.11.2019 / 07:59

Налета ў Беларусі павялічаць выдаткі на змаганне з анкалогіяй

У Беларусі ў 2020 годзе плануюць закупіць супрацьпухлінныя рэагенты на 60 млн рублёў. Пра гэта паведаміў у нядзелю міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік на тэлеканале СТВ.

«Каля 30% фінансавання беларускай медыцыны ідзе на барацьбу з анкалагічнымі захворваннямі. Налета бюджэт будзе некалькі павялічаны. На закупку проціпухлінных рэагентаў выдзелена каля 60 млн рублёў», — сказаў Каранік.

Таксама ў планах — вырашыць праблему доўгага чакання дапамогі. «Мы плануем укараніць механізм акрэдытацыі. Гэта значыць анкалагічныя ўстановы будуць акрэдытаваны пад пэўны від дапамогі. Калі пацыенты маюць патрэбу ў нейкіх рэдкіх методыках медыцынскай дапамогі, іх павінны накіроўваць у РНПЦ анкалогіі. Калі лячэнне можна атрымаць па месцы жыхарства, то там дапамога і павінна аказвацца. Такім чынам, пераразмеркаванне плыняў пацыентаў і стварэнне рознаўзроўневай сістэмы аказання медыцынскай дапамогі здыме пытанне чэргаў і працягласці чакання», — растлумачыў ён.

Паступова вырашаецца і пытанне лекавай забяспечанасці. У прыватнасці, распавёў міністр, сёння амаль уся базавая хіміятэрапія - адсоткаў 80 - выпускаецца айчынным вытворцам.

Асвойваецца і імунатэрапія. «Мы ўдзельнічаем у клінічным выпрабаванні і сумеснай распрацоўцы дадзеных прэпаратаў. Мы спадзяемся, што імунатэрапія — самы сучасны напрамак — будзе даступны для нашых пацыентаў ужо ў наступным годзе», — адзначыў Каранік.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2019 2020 2021
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31