Знайсці
07.10.2019 / 18:032РусŁacБел

Прэм'ер-міністр Даніі прымусіла парламент пасмяяцца з гісторыі пра сяброўства слана і вярблюда — смешнае ВІДЭА

У сеціве дзеляцца смешным відэа з удзелам прэм'ер-міністра Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэн, якая прадстаўляла ў парламенце новы закон аб прыватным цырку. Кіраўнічка ўрада не магла не рассмяяцца, калі распавяла пра сяброўства сланіхі і вярблюда.

Відэа пра інцыдэнт даступна на Youtube. Фрэдэрыксэн распавядае парламентарыям пра куплю сланоў з прыватных цыркаў, дзе іх забаронена трымаць паводле новага закона. Робячы гэта, яна згадвае гісторыю вярблюда па мянушцы Алі, які быў моцна закаханы ў адну са сланіх і не хацеў яе адпускаць. Урэшце урад павінен быў выкупіць і сланіху, і вярблюда.

Гэты эпізод падаецца прэм'еру вельмі смешным, і яна спачатку спрабуе не смяяцца. Аднак у рэшце рэшт яна смяецца. Разам з ёй смяюцца і дацкія парламентарыі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031