Знайсці
10.05.2024 / 19:4712РусŁacБел

Беларус адмовіўся прадаць тэхніку расейцу без распіскі, што яна не паедзе на вайну ва Украіну

У базе зваротаў у КДБ за 2023 год «Віцебская вясна» знайшла данос грамадзяніна Расіі Андрэя Кісялёва на жыхара Віцебшчыны Дзмітрыя. Расеец піша, што з'яўляецца валанцёрам і разам са сваёй жонкай Таццянай Кісялёвай удзельнічае ў так званай «СВА». Яны дапамагаюць сваёй працай, абмундзіраваннем, тэхнікай, запаснымі часткамі расійскім вайскоўцам. Абурыла ж яго тое, што беларус яму адмовіўся прадаваць тэхніку для гэтых мэтаў.

Паводле версіі Андрэя Кісялёва, на сайце па продажы аўто Avito ён знайшоў аб'яву па продажы спісаных вайсковых аўтамабіляў. Мужчына тады стэлефанаваўся з прадаўцом, які прадставіўся Дзмітрыем і сказаў, што мае майстэрню ў горадзе Горкі на Магілёўшчыне.

Спачатку расеец з беларусам абмеркавалі кошт тэхнікі і дзень прыезду, а ў канцы чэрвеня 2023 года Кісялёў са сваёй жонкай і кіроўцам Віктарам прыехаў у Горкі. Паглядзеўшы тэхніку, ён дамовіўся ўвечары пасля працы абмеркаваць каля дома Дзмітрыя ўмовы здзелкі.

Як піша расеец у даносе, калі мужчыны сустрэліся ўвечары, ён расказаў беларусу пра тое, што разам з жонкай валанцёрыць і ўдзельнічае ў так званай «СВА». Паводле ягоных слоў, Дзмітрый на гэтую інфармацыю адрэагаваў нядобразычліва і заявіў, што прэзідэнт Расіі Пуцін — забойца, а Лукашэнка — вораг свайго народа, і што іх абодвух неабходна расстраляць.

Таксама беларус нібыта заявіў, што ўкраінцы абараняюць свой дом і сваю Радзіму ад расейцаў, прытым сказаў, што народ Беларусі не падтрымлівае Лукашэнку і ў выпадку ўцягвання рэспублікі ў канфлікт беларусы будуць прымаць удзел у канфлікце на баку УСУ супраць расейцаў.

«Таксама ён казаў, што ў рэспубліцы няма свабоды слова, нельга правесці гей-парад і нёс іншую лухту. Адным з патрабаванняў Дзмітрыя была распіска, якую я павінен быў яму напісаць, а менавіта: аўтамабілі не будуць адпраўленыя ў зону СВА. Я яму ў распісцы адмовіў», — паведамляе расеец Андрэй Кісялёў у сваім даносе ў КДБ.

Такім чынам, здзелка не адбылася, і расейцы паехалі дадому.

Але гэтая сітуацыя так кранула Кісялёва, што ён вырашыў напісаць данос на беларуса ў КДБ, каб ён учыніў праверку дзейнасці Змітра і яго выказванняў супраць улады Беларусі і Расіі.

Чытайце таксама:

Прадпрымальнік з Рэчыцы знайшоў на сябе восем даносаў у базе КДБ. Аднаго з аўтараў ён добра ведае

«Мой муж Ігар Кушнерскі перадае буйныя сумы наяўных грошай Латушку і Пуцілу». Што гэта за данос?

Двое сяброў «Народнай грамады» пісалі даносы ў КДБ. Хто яны і як тлумачаць сітуацыю?

Даносчыкі зараз двойчы падумаюць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
75
1
Лекс/адказаць/
10.05.2024
Якое правапарушэнне адбылася, вата?
1
бывший политзек/адказаць/
11.05.2024
вот такое говно там на болотах поголовно...
они там на 99% промыты, (как и у нас на 50-60), что пидораша там кого-то от чего-то защищает, освобождает.. что это их патриотическая и справедливая "спецоперация"...
эта говнострана должна быть уничтожена. будет правильно разделить её на 5-10 независимых государств с внешним управлением лет на 40 и без права их воссоединения еще лет на 100.
1
Якіх 50-60?/адказаць/
11.05.2024
бывший политзек, у нас адсоткаў 10. Што прыкладна супадае з колькасцю рускіх у нашай краіне.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930