Знайсці
24.05.2019 / 16:5324РусŁacБел

Паператворчасць: у школах ад бацькоў патрабуюць распісаць план, дзе будуць дзеці кожны дзень лета

Перад летнімі канікуламі бацькоў традыцыйна просяць напісаць справаздачы пра тое, дзе і з кім будуць дзеці ў гэтыя месяцы. Але ў некаторых установах адукацыі гэта даходзіць да абсурду. Сёлета ў адной з гарадзенскіх школ бацькам давялося запаўняць план на кожны дзень!

Фота Сяргея Гудзіліна.

Па словах саміх бацькоў, самае страшнае — напісаць, што дзіця будзе дома. Бо тады яго могуць прыцягнуць у школу. «Мы два лета біліся, каб дачку не прыцягвалі ў выязны лагер МУС, дзе пад кіраўніцтвам міліцыі дзяцей вучаць карысным справам», — падзялілася ў сацсетках адна з мам.

«Я працавала ў адной гарадзенскай гімназіі, там настаўнікаў прымушалі збіраць такую інфармацыю па тыднях. І не дай Бог бацькі напішуць, што дзіця дома! — напісала былая настаўніца. — Бацькам задураць галаву, выклікаючы дзіця на разнастайныя «моташна-сумныя» мерапрыемствы, «каб было занята»! Мае бацькі, у выпадку калі дзіця дома, пісалі, што ў бабулі. Тады ніхто не дакалупваўся. А ўвогуле часцей за ўсё такія штукі — выдумкі мясцовай адміністрацыі. Ад раённага аддзела адукацыі паступае іншая разнарадка».

Навошта ўсё гэта трэба? Немагчыма ж дакладна сказаць, чым будзе занята дзіця праз месяц у той ці іншы канкрэтны дзень. Тым больш за малых адказваюць менавіта бацькі, а не школа і чыноўнікі.

«Наша Ніва» звярнулася па каментар ў аддзел адукацыі Гарадзенскага гарвыканкама, каб даведацца, чыя гэта ініцыятыва і навошта школе падрабязныя справаздачы на кожны дзень, але адказу так і не атрымала.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031