Знайсці
11.05.2019 / 10:339РусŁacБел

Мастак Алесь Пушкін напісаў заяву на «расіян», якія абражалі беларускую мову

Мастак Алесь Пушкін напісаў заяву пракурору Крупскага раёна на мужчын, якія прадстаўляліся расіянамі і абражалі беларускую мову. Здарэнне адбылося 8 траўня ў краме ў Крупках.

Пушкін папрасіў «работніка ў фірменным адзенні крамы, але без бэджыка» паказаць, дзе знаходзіцца распушчальная кава. У адказ пачуў «лаянку, абразы беларускай мове і культуры, нахабнае сцвярджэнне, што ён, маўляў — «расіянін» і не лічыць патрэбным ведаць беларускую мову». Гэты работнік сышоў, але пазней мастак з ім зноў сутыкнуўся ў гандлёвай зале. І зноў здарыўся канфлікт. Па словах Алеся Пушкіна, мужчына зноў абражаў яго і беларускую мову. Яго падтрымаў і супрацоўнік аховы крамы, які таксама прадставіўся «расіянінам».

Праз некалькі гадзін работнік крамы напісаў заяву на Пушкіна ў Крупскі РАУС і ў мастака ўзялі тлумачэнні. Магчыма, што «расіянін» прадставіў зусім іншую версію канфлікту.

Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031