Знайсці
07.05.2019 / 16:0930РусŁacБел

Грыбаўскайце: Літва не можа супрацоўнічаць з Беларуссю з прычыны БелАЭС

Літва не можа супрацоўнічаць з Беларуссю з-за будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Астраўцы, паколькі так яна прызнала б законнасць гэтай небяспечнай электрастанцыі і страціла б магчымасць патрабаваць яе закрыцця, сказала прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, піша Delfi.

«Любая згода на ўдзел і стварэнне сумесных інстытутаў будзе азначаць легітымацыю Астравецкай АЭС. Гэта азначала б, што мы звязваем свае рукі, і мы не зможам патрабаваць, каб Беларусь закрыла гэтую электрастанцыю», — сказала Грыбаўскайце журналістам у аўторак.

Гэта, па яе словах, адносіцца і да прапановы Беларусі дамовіцца аб стварэнні сумеснай сістэмы маніторынгу Астравецкай АЭС. Такую прапанову станоўча ацаніў прэм'ер-міністр Саўлюс Сквярняліс.

Грыбаўскайце падкрэсліла, што забяспечыць бяспеку Астравецкай АЭС немагчыма. «Згодна з рашэннем Эспаа, праблема не ў бяспецы электрастанцыі, а ў тым, што абраная пляцоўка небяспечная. Гэта азначае, што гэтая электрастанцыя наогул не можа функцыянаваць і такой павінна быць палітычная мэта Літвы», — сказала прэзідэнт Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031