Знайсці
07.03.2019 / 22:5115РусŁacБел

ЗША прасілі Меркель накіраваць у Керчанскі праліў нямецкія караблі. Яна параілася з Макронам і не наважылася

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель не прыняла ў мінулым месяцы прапанову Злучаных Штатаў адправіць нямецкія караблі ў Керчанскі праліў. Ад ідэі адмовілася таксама Францыя, якая расцаніла гэта як «непатрэбную правакацыю», паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы.

Агенцтва адзначае, што просьба паступіла ад віцэ-прэзідэнта ЗША Майка Пенса на сустрэчы ў рамках Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы 16 лютага. Ён заклікаў Меркель адправіць нямецкія караблі праз Керчанскі праліў, каб паказаць Пуціну, што заходнія дзяржавы не адмовяцца ад свайго доступу да гэтых вод, распавялі крыніцы.

Суразмоўцы ведаюць, што Меркель выказала гатоўнасць па ўзгадненні з Францыяй адправіць караблі праз праліў у якасці аднаразовага манеўру. Аднак прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што гэтага недастаткова для вырашэння праблемы — «каб рух па канале быў адкрыты ўвесь час», паведамілі крыніцы. Францыя таксама адмовілася ад удзелу ў адпраўцы сваіх караблёў, палічыўшы гэтую ідэю «непатрэбнай правакацыяй», дадалі суразмоўцы агенцтва.

У выніку нямецкая лідарка адмовілася ад прапановы Штатаў, дадалі яны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031