Знайсці
01.02.2019 / 17:386РусŁacБел

У Тайландзе распавялі пра дрэнныя паводзіны Насці Рыбкі ў турме

Настасся Вашукевіч (Насця Рыбка), якая правяла разам з іншымі абвінавачанымі па справе пра нелегальны «сэкс-трэнінг» амаль 10 месяцаў у турме Патаі пад следствам і судом, не жадала падпарадкоўвацца турэмным правілам і неаднаразова атрымлівала заўвагі, заявіў у пятніцу дырэктар карэкцыйнага дэпартамента міністэрства юстыцыі Тайланда Нарат Саветсанан.

«Да яе ставіліся гэтак жа, як і да ўсіх астатніх жанчын-зняволеных. Аднак яна супраціўлялася і парушала турэмныя парадкі і правілы», — сказаў кіраўнік дэпартамента, словы якога цытуе інтэрнэт-версія газеты Bangkok Post.

«Супрацоўнікам турмы неаднаразова даводзілася рабіць ёй заўвагі. Гэта яе выводзіла з сябе, і яна пачынала з імі спрачацца. Усе астатнія зняволеныя, арыштаваныя па гэтай справе, паводзілі сябе спакойна», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031