Знайсці
08.05.2024 / 12:421РусŁacБел

Насту Лойку ў калоніі пазбавілі грашовых пераводаў ад сваякоў

Станам свайго здароўя Наста не задаволеная, але скардзіцца яна не мае звычкі.

«Наста Лойка ў калоніі шмат працуе і працягвае прытрымлівацца веганскай дыеты. Яе абмежавалі ў атрыманні грашовых пераводаў, а лісты яна атрымлівае толькі ад маці», — такой інфармацыяй пра палітзняволеную падзялілася крыніца з Радыё Свабода.

Станам свайго здароўя Наста Лойка не задаволеная, але «скардзіцца яна не мае звычкі».

Таксама вядома, што Наста працягвае чытаць шмат мастацкай і гістарычнай літаратуры.

«Кажа, што збольшага ў яе ўсё нармальна: працуе на пашыве адзення, шмат чытае. Апошняя прачытаная кніга — «Крыжакі» Генрыка Сянкевіча. Сказала, што кніга, у якой вядзецца пра часы Грунвальдскай бітвы, падаравала ёй новыя веды і цікавыя вобразы, што вельмі карысна, бо інфармацыі з волі ў яе мала. Але з гэтым нічога не зробіш, даводзіцца ёй трываць», — расказала крыніца.

Прадстаўніца міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human constanta Наста Лойка ў зняволенні знаходзіцца з кастрычніка 2022 года.

Насту абвінавацілі паводле 342 і 130 артыкулаў Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя альбо ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці»). Сваёй віны Наста Лойка не прызнала. Судзілі праваабаронцу на закрытым паседжанні, тэрмін у 7 гадоў зняволення Наста Лойка адбывае ў Гомельскай жаночай калоніі №4. Улады занеслі яе ў спісы тэрарыстаў і экстрэмістаў, а беларускія праваабаронцы прызналі яе палітзняволенай.

Чытайце таксама:

Праваабаронцу Насту Лойка ўнеслі ў «спіс тэрарыстаў»

Праваабаронцу Насту Лойку трымаюць у цеснай і цёмнай камеры

Ад праваабаронцы Насты Лойкі дайшла вестачка на волю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
7
1
пазьнячок/адказаць/
08.05.2024
"Не не, Беларусь вызваляць нельга, гэта ж такiя самыя беларусы" бла бла бла
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031