Даслаць навіну
Знайсці
12.12.2018 / 22:45 8

ЦСКА беларуса Ганчарэнкі сенсацыйна разграміў у Мадрыдзе «Рэал» — 3:0

Аднак расійская каманда заняла апошняе месца ў групе і не здолела прабіцца нават у Лігу Еўропы.

Павялічыць выяву

uefa.com

Маскоўскі ЦСКА, які ўзначальваюць беларускія трэнеры Віктар Ганчарэнка і Аляксандр Ермаковіч, разграміў у Мадрыдзе ў матчы Лігі чэмпіёнаў «Рэал» з лікам 3:0 (галы забілі Чалаў, Шчэннікаў і Сігурдсан).

З аднаго боку «Рэал» гуляў паўрэзервам і датэрмінова гарантаваў сабе першае месца ў групе. З іншага боку — гэта дзеючы пераможца Лігі чэмпіёнаў. Аднак і ў Маскве, два месяцы таму, ЦСКА перамог таксама іспанцаў — 1:0.

На жаль, перамога не дазволіла армейцам прабіцца хаця б у Лігу Еўропы. «Вікторыя» выйграла сёння ў «Ромы» 2:1 і заняла трэцяе месца.

ЦСКА згуляў з «Вікторыяй» у гасцях унічыю, але прайграў дома.

Рэал — 12, Рома — 9, Вікторыя — 7, ЦСКА — 7.

У чацвер БАТЭ гуляе ў Лізе Еўропы ў гасцях з ПАОКам. У выпадку перамогі беларускі клуб выйдзе ў 1/16 фіналу турніру. Нічыя дае пропуск у наступны этап, калі «Відзі» не выйграе ў «Чэлсі».

1
Лявон Баршчэўскі / адказаць
13.12.2018 / 01:15
факт застаецца фактам: абодва ўдзельнікі групавога турніру з Расіі занялі апошнія месцы ў сваіх групах і нават у плэй-оф Лігі Эўропы ня трапілі. У адрозьненьне ад "бяздомнага" данецкага "Шахтара". Ці ад пльзеньскай "Вікторыі", бюджэт якой у разы меншы за бюджэт таго ж ЦСКА.
Ну й "Рэал" ня проста так выставіў на гульню з ЦСКА самы малады стартавы склад за ўсю гісторыю свайго ўдзелу ў падобных турнірах.
А Ганчарэнка трэнер, бясспрэчна, здольны: ён гэта і з БАТЭ даказваў.
1
Гопнiк з Малiнаукi / адказаць
13.12.2018 / 07:37
А жили б в нормальной стране на месте ЦСКА было бы БАТЭ
1
Гопнiк з Малiнаукi / адказаць
13.12.2018 / 07:38
Гол забил Сигурдссон- сам вижу, что не Иванов)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30