Знайсці
17.11.2018 / 09:3126РусŁacБел

Пашынян будзе патрабаваць ад Лукашэнкі тлумачэнняў

president.gov.by

В.а. прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян запатрабуе тлумачэнняў ад Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з абмеркаваннем сітуацыі вакол АДКБ з краінай, якая не з'яўляецца членам гэтай арганізацыі — Азербайджанам, паведамляе news.am.

16 лістапада ў гутарцы з журналістамі Нікол Пашынян заявіў: «Гэта прыкладна тое ж самае, як калі б напрыклад я запрасіў якога-небудзь замежнага пасла краіны, якая не з'яўляецца членам АДКБ, і распавёў яму пра паседжанне, якое прайшло ў фармаце зачыненых дзвярэй. Я здзіўлены тым, што чалавек, які займае статус кіраўніка дзяржавы на працягу 30 гадоў [насамрэч 24 — НН], мог дазволіць сабе падобны крок. І я, вядома, павінен запатрабаваць тлумачэнняў ад прэзідэнта Беларусі і не толькі ад прэзідэнта Беларусі».

Нікол Пашынян запатрабуе тлумачэнняў таксама ад прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева за выступы з заявамі, якія супярэчылі адна адной. У прыватнасці, пасля паседжання саміта АДКБ ён заявіў, што на пасаду генеральнага сакратара арганізацыі будзе прызначаны прадстаўнік Беларусі.

Нагадаем, што 12 лістапада на сустрэчы з паслом Азербайджана Лукашэнка распавёў Латыфу Гандзілаву, як прайшла сустрэча Рады АДКБ у Астане і дзе абмяркоўвалася пытанне прызначэння новага генеральнага сакратара арганізацыі замест прадстаўніка Арменіі. 

«Пытанне ў тым, што Нікол Пашынян павінен проста ва ўрадзе разабрацца з сітуацыяй, бо гэтая краіна сёння ўзначальвае ЕАЭС, наш эканамічны саюз, і АДКБ — вельмі вялікая нагрузка на краіну, якая знаходзіцца ў такім пераходным перыядзе. І ці дасць рады Арменія? Калі Нікол Пашынян разбярэцца і дасць нам адказ, гэта будзе ў Санкт-Пецярбургу», — сказаў тады Лукашэнка.

Цікава таксама, што 19 лістапада запланаваныя таксама ў Мінску перамовы Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031