Знайсці
18.07.2018 / 11:3615РусŁacБел

Мінспорту арганізоўвае яўку на еўракубкавы матч мінскага «Дынама» праз «высокую грамадска-палітычную значнасць» ДАКУМЕНТ

19 ліпеня на стадыёне «Дынама» адбудзецца еўракубкавая гульня паміж мінскім «Дынама» і ірландскім «Дэры Сіці». Гэта будзе першы паўнавартасны матч на спартыўнай арэне пасля яе рэканструкцыі. Таму чыноўнікі хочуць бачыць на трыбунах прыгожую карцінку.

У рэдакцыю «Нашай Нівы» трапіў дакумент за подпісам намесніка міністра спорта Бараулі. Ён мае пазнаку «Тэрмінова!».

«Улічваючы высокую грамадска-палітычную значнасць мерапрыемства, просім забяспечыць прадстаўленне заявак на квіткі для супрацоўнікаў арганізацыі», — гаворыцца ў лісце. 

Пазначаная і кантактная асоба, якой трэба дасылаць заяўкі. Гэта намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі Віталь Сакалоўскі.

«Наша Ніва» датэлефанавалася да яго, каб даведацца, ці сведчыць гэты дакумент аб прымусовых згонах на футбол. 

Сакалоўскі пачаў запэўніваць нас, што ўсё не так.

«Навошта гэта робіцца, пытайце не ў мяне, дакумент падпісаў не я. Мне проста дасылаюць заяўкі. У міністэрства ёсць падначаленыя арганізацыі накшталт алімпійскіх школ.

І я б не сказаў, што гэта прымусова — кіраўніцтва паставіла задачу, але практыка такая, што некаторыя ўвогуле заяўкі не дасылаюць, бо там няма ахвотных, а хтосьці дасылае заяўку з большай колькасцю людзей і просяць павялічыць квоту», — сказаў Сакалоўскі.

Таксама ён не ведае, за чые грошы набываюцца квіткі. 

АЯ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031