Знайсці
15.04.2018 / 14:478РусŁacБел

На дне праліва ў Даніі знайшлі падлодку, магчыма, з золатам

Фота: Archive of Modern Conflict London/Handout via Reuters

Марскі ваенны музей у Ютландыі (Данія) паведаміў пра унікальную знаходку — патанулую нямецкую падлодку, паведамляе нарвежскі тэлеканал TV-2 са спасылкай на дацкі тэлеканал TV-2.

6 мая 1945 года, калі датчане былі занятыя святкаваннем вызвалення, брытанскі самалёт B24 Liberator з дапамогай глыбакаводных бомбаў патапіў у праліве Скагерак нямецкую падводную лодку U-3523.

У свой час гэтая падлодка была сапраўдным прарывам у тэхналогіях, звязаных з будаўніцтвам субмарын.

У заяве для прэсы Музей піша, што калі б такіх падлодак было пабудавана больш, гэта магло б змяніць ход вайны на моры.

Знаходка стала цалкам выпадковай: музей займаўся сваёй руціннай працай, звязанай з адшукваннем і нанясеннем на карту рэшткаў судоў у Паўночным моры.

У сувязі з навіной пра знаходку, inosmi.ru намякае на шматлікія чуткі пра прадстаўнікоў нацысцкай вярхушкі, якія ўцякалі на падлодках, прыхапіўшы з сабой нацысцкае золата.

У святле гэтых чутак даследаванне знойдзенай падводнай лодкі можа ўяўляць вялікую цікавасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031