Знайсці
14.10.2008 / 21:028РусŁacБел

Нашы на чэмпіянаце Эўропы!

Беларусь – Турцыя – 2:0. Моладзевая зборная Беларусі па футболе другі раз у сваёй гісторыі выйшла на чэмпіянат Эўропы.

Моладзевая зборная Беларусі па футболе другі раз у сваёй гісторыі выйшла на чэмпіянат Эўропы. Сёньня нашы хлопцы ў Барысаве рэабілітаваліся за пятнічны пройгрыш у Антальі Турцыі.

Паражэньне зь лікам 0:1 пакідала нашай камандзе неблагія шанцы, але імі яшчэ трэба было скарыстацца. Варта прызнацца, што ў першай палове гульні госьці валодалі перавагай, але забілі нашы. На 38‑ай хвіліне Сяргей Гігевіч навесіў з вуглавога, а Міхаіл Сівакоў удала падставіў галаву.

У пачатку другога тайму жодзінец Ігар Шытаў удала сыграў на дабіваньні — 2:0. Такі вынік цалкам задавальняў каманду Юр’я Курненіна. Туркі рынуліся забіваць, і мелі неблагія шанцы. Аднак нашы таксама былі блізкія да таго, каб лік зрабіць буйным.

Упершыню з 2004 году наша каманда прабілася на кантынэнтальны чэмпіянат. Першынства Эўропы пройдзе ў 2009 годзе ў Швэцыі.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930