Знайсці
07.11.2017 / 09:4423РусŁacБел

МАК можа забараніць выкананне расійскага гімна на Алімпіядзе ў Пхёнчхане

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) можа забараніць выкананне дзяржаўнага гімна Расіі падчас зімовых Алімпійскіх гульняў у паўднёвакарэйскім Пхёнчхане. Пра гэта паведаміла ў панядзелак, 6 лістапада, амерыканская газета The New York Times са спасылкай на крыніцы ў МАК.

Фота: AP

Гэтая санкцыя стане пакараннем за допінгавы скандал у Расіі. У якасці іншага варыянту разглядаецца магчымасць адхілення расійскай алімпійскай зборнай ад цырымоніі адкрыцця Алімпіяды 9 лютага.

Канчатковае рашэнне МАК прыме на паседжанні свайго выканаўчага камітэта, якое пройдзе ў Лазане з 5 па 7 снежня, піша Deutsche Welle.

Раней Уладзімір Пуцін заяўляў, што Расея будзе разглядаць поўную забарону на ўдзел расійскай алімпійскай зборнай у зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане або патрабаванне выступаць пад нейтральным сцягам як «прыніжэньне для краіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930