Знайсці
19.10.2016 / 11:235РусŁacБел

Лукашэнка даручыў удасканаліць сістэму падрыхтоўкі вайсковых кадраў

Сістэму падрыхтоўкі вайсковых кадраў у Беларусі неабходна ўдасканальваць. Такое даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў падчас праверкі ўзроўню прафесійна-службовай падрыхтоўкі афіцэрскага складу Узброеных Сіл на 230-м агульнавайсковым Абуз-Лясноўскім палігоне.

«Не стану аспрэчваць, што гэтая сістэма існуе, але тое, што мы яе даўно не трэслі і не дапасавалі да сучаснай вайны, гэта факт. Ёсць у нас праблемы і з тэрмінамі навучання, праграмамі і з выкладчыкамі, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — трэба браць выкладчыкамі падрыхтаваных людзей з частак, каб яны маглі вучыць таму, што трэба на вайне».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што падрыхтоўку вайсковых кадраў трэба пастаянна прыстасоўваць да сучасных рэалій. Гэта тычыцца не толькі вайсковых і ваенізаваных вышэйшых навучальных устаноў, але і вайсковых факультэтаў у цывільных ВНУ.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031