Лідар незалежнага прафсаюза — пра заявы Лукашэнкі
Намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч пракаментаваў сённяшнія заявы Лукашэнкі, які запатрабаваў увесці забарону на звальненне работнікаў да канца мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрна «Беллеспаперапрам».
«У Беларусі 99% працоўных працуюць па кароткатэрміновых кантрактах. Гэта ўжо свайго роду прымусовая праца, бо работнік не можа звольніцца паводле ўласнага жадання.
Прапанаваныя Лукашэнкам навацыі працоўнага заканадаўства гэта не толькі парушэнне працоўных правоў, але і правоў чалавека.Яны ідуць уразрэз Працоўным Кодэксам, Канстытуцыяй краіны і супярэчаць міжнародным нормам, у прыватнасці, ратыфікаваным нашай краінай Канвенцыям МАП № 105 і 122 аб недапушчальнасці выкарыстання прымусовай працы», — сказаў Сяргей Антусевіч.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Шрайбман расказаў, што яго злуе ў рускіх
 1
Казахскаму міністру далі 24 гады за забойства жонкі
 6
Заўтра Радаўніца — дзень, калі жывыя наведваюць мёртвых
 9
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера