Знайсці
30.11.2012 / 15:2110РусŁacБел

Лідар незалежнага прафсаюза — пра заявы Лукашэнкі

Намеснік старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч пракаментаваў сённяшнія заявы Лукашэнкі, які запатрабаваў увесці забарону на звальненне работнікаў да канца мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрна «Беллеспаперапрам».

«У Беларусі 99% працоўных працуюць па кароткатэрміновых кантрактах. Гэта ўжо свайго роду прымусовая праца, бо работнік не можа звольніцца паводле ўласнага жадання.

Прапанаваныя Лукашэнкам навацыі працоўнага заканадаўства гэта не толькі парушэнне працоўных правоў, але і правоў чалавека.
Яны ідуць уразрэз Працоўным Кодэксам, Канстытуцыяй краіны і супярэчаць міжнародным нормам, у прыватнасці, ратыфікаваным нашай краінай Канвенцыям МАП № 105 і 122 аб недапушчальнасці выкарыстання прымусовай працы», — сказаў Сяргей Антусевіч.

bkdp.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031