Мітрапаліт Філарэт: Святары ў вайну былі між молатам і кавадлам
На канферэнцыі, прысвечанай Другой сусветнай вайны, уладыка Філарэт цытаваў кнігу архіепіскапа Афанасія (Мартаса).
У маі ў Мінску прайшла навуковая канферэнцыя «Цывільнае насельніцтва ў вайне». Форум адбыўся на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, піша church.by.
Кіраўнік БПЦ, мітрапаліт Філарэт падзяліўся думкамі пра лёс беларускага духавенства падчас нямецкай акупацыі, якое апынулася паміж нямецкімі акупантамі і савецкімі партызанамі.
«Аб становішчы свяшчэннаслужыцеляў у гэты перыяд, — сказаў уладыка, -- можна даведацца са слоў відавочцы і ўдзельніка падзей часоў акупацыі — архіепіскапа Афанасія (Мартаса).Ён паведамляе нам: «Становішча беларускага духавенства, асабліва ў вёсках, было надзвычай цяжкім. З аднаго боку — партызаны, якія смела хадзілі па вёсках і рабавалі насельніцтва і духавенства, з другога боку — нямецкая жандармерыя і падраздзяленні СД, якія вялі барацьбу з партызанамі і сурова распраўляліся з усімі, у каго партызаны бывалі».
Але затым мітрапаліт падрабязна спыніўся на рэпрэсіях супраць духавенства з боку немцаў, у тым ліку і супраць тых святароў, хто адкрыта дапамагаў партызанам.
«Беларускі народ у пераважнай сваёй большасці не прыняў акупацыйную ўладу, якая несла чужы яму „новы парадак“ і якая займела дзёркасць прызнаць сваім сцягам язычнічкую свастыку замест Крыжа Хрыстовага.І беларускае духавенства засталося са сваім народам. Нараўне з пастырскім служэннем духавенства ў Прастола Божага пра гэта можа сведчыць і яго малітоўная, маральная і матэрыяльная падтрымка народнага супраціву акупантам. Формы яе былі розныя: забеспячэнне прадуктамі харчавання, медыкаментамі, прадастаўленне прытулку партызанам, іх лячэнне; ўтойванне моладзі ад згону ў Нямеччыну; дапамогу і ўтойванне ваеннапалонных; выдача даведак аб добранадзейнасці і г.д».
0
0
0
0
0
0
Дзе знаходзілася першая друкарня на Беларусі?
 16
Стамбул: альфа-горад, другі Рым, мяняецца на вачах
 19
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Вызначыўся першы фіналіст Лігі чэмпіёнаў
 1
Хто такія скуфы і ці жывуць яны ў Беларусі?
 12
Еўрасаюз рыхтуе больш суровыя санкцыі супраць Беларусі, але для калію могуць зрабіць выключэнне
 17
Пачалася раптоўная праверка гатоўнасці сіл і сродкаў носьбітаў тактычнай ядзернай зброі
 5
Качанава сустрэлася з Марынай Васілеўскай і не ўпусціла магчымасці лішні раз працытаваць Лукашэнку
 12
«Бычыныя пенісы ў Беларусі знайсці нерэальна». Уладальнікі шасці сабак зрабілі бізнэс на сабачых ласунках
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера