Знайсці
24.02.2012 / 11:49РусŁacБел

Удава Аркана адматала тэрмін

Сербская спявачка і ўдава лідара баевікоў Святлана «Цэца» Ражнатавіч адпушчана з-пад хатняга арышту, таксама з яе знялі спецыяльны бранзалет, з дапамогай якога праваахоўныя органы вызначалі яе месцазнаходжанне. Падчас хатняга арышту спявачка жыла ў сваім асабняку ў Бялградзе.

У ліпені 2011 г. Святлана была асуджаная да васьмі месяцаў хатняга арышту за незаконнае атрыманне сродкаў пры продажы футбалістаў клуба «Обіліч». Ражнатавіч з 2000 па 2005 гады, калі яе нябожчык муж, а затым яна сама ўзначальвалі бялградскі клуб, незаконным чынам атрымала каля чатырох мільёнаў нямецкіх марак і 3,5 млн даляраў ад продажу 10 футбалістаў у клубы Еўропы і Азіі.

Ражнатавіч вядомая сваімі сувязямі ў крымінальным свеце. Яна ўдава камандзіра сербскай добраахвотніцкай ваенізаванай групоўкі часоў былой Югаславіі Жэлька Ражнатавіча, вядомага па мянушцы Аркан, які быў забіты ў студзені 2000 года ў бялградскім гатэлі «Інтэркантыненталь». Заказчык забойства так і не быў высветлены.

Аркан вядомы таксама тым, што ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х з’яўляўся лідарам фанацкай групоўкі бялградскай «Црвены Звезды» — «Делиjе Север». У час пачатку ўзброенага канфлікту ў 1991 г. у Югаславіі ён адправіўся на фронт, дзе сфармаваў адну з самых баяздольных сербскіх баявых частак — Сербскую добраахвотніцкую гвардыю, якая прыняла актыўны ўдзел у баях у Харватыі і Босніі аж да 1995 года.

gazeta.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера