Знайсці
04.07.2011 / 00:592РусŁacБел

Алег А. ***аўтазак сыходзіць дзесьці ў поўнач...

аўтазак сыходзіць дзесьці ў поўнач,
рухавік-балбес дрыжыць ў кулак.
ўздоўж бардзюра строем стала сволач,
сволач выпраўляе аўтазак.

аўтазак сыходзіць дзесьці ў поўнач,
аўтазак сыходзіць прама ў рай,
ах, як марыць — «эх, хутчэй бы!» — сволач
абвясціць што плошча — «файндэн фрай»*.

«файндэн фрай» касцёл, мармур, прыпынак,
ўвесь пратэктарат ад краю ў край
ад Акрэсціна і да Навінак,
зараз і у векі — «файдэн фрай»!

у машыну з болю і велюру
нас вядуць — як дзетак на урок,
трэба ўздоўж дарогі па бардзюры
ўздоўж… а мы імкнемся папярок.

рванай калашынаю бліскаем,
мы ідзем не ўздоўж, а папярок,
і ў шарныя твары усміхае
той, каго закінуць за замок.

можа, было неяк па-другому?
толькі наша праўда не ў брахні!
да свайго апошняга вагона,
да свайго крывавага вагона,
болем перакрытага вагона,
нёс мяне паскудлівы цягнік…

* (frei von Feinden (ням.) — вольная ад ворагаў)

Алег А.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031