Чорны маркер. У Гомелі на афішах замалявалі назву «Ляпісы»
А як тое выявілася? Прайшоў дождж, і вада змыла чорны маркер.
У Гомелі з’явіліся афішы бяскрыўднага, апалітычнага музычнага фестывалю, які пройдзе ў Расіі.Сярод ягоных удзельнікаў анансаваныя гурты «Ляпіс Трубяцкой» і «Тараканы». Была інфармацыя, што беларускія ўлады ўнеслі іх у «чорны спіс». Зрэшты, міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі назваў тую інфармацыю выдумкамі. тым не менш, у Беларусі сталі адмяняць адзін канцэрт «Ляпісаў» за другім. Прапалі яны і з тэлеэкранаў. І вось у Гомелі, хоць яны будуць выступаць не ў Беларусі, іх усё роўна замазалі на афішах чорнай фарбай.
А як тое выявілася?
Прайшоў дождж, і вада змыла чорны маркер, якім былі зафарбаваныя назвы гуртоў «Ляпіс Трубяцкой» і расійскай групы «Тараканы»,якая таксама дазваляла сабе крытыку парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.
0
0
0
0
0
0
J:MOPС прэзентаваў сінгл «Зброя»
 1
Гітарыст «Бі-2» пакідае гурт
 2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Мінску памёр 40-гадовы ветэран спецназу
 1
У Мінску закрываецца вялікая крама вядомага брэнда
 1
У Салігорску 19-гадовая дзяўчына забіла немаўля
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера