Знайсці
30.09.2010 / 10:07РусŁacБел

«Пінская шляхта» у пастаноўцы Пінігіна — 30 верасня, Варшава

Прэм’ера «Пінскай шляхты» Дуніна-Марцінкевіча ў пастаноўцы беларускага рэжысёра Мікалая Пінігіна адбудзецца на сцэне варшаўскага тэатра «Рампа» 30 верасня.

Спектакль у пастаноўцы Мікалая Пінігіна стане рэпертуарным,

у ім будуць іграць польскія акцёры, а галоўную ролю выканае заслужаны артыст Беларусі Віктар Манаеў.

Мастак-пастаноўшчык — Вольга Мацкевіч, кампазітар — Мікалай Зубрыч. Праект рэалізаваны пры падтрымцы міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы.

У далейшым плануецца творчы абмен паміж Беларуссю і Польшчай: акцёры Купалаўскага тэатра будуць іграць у дэкарацыях тэатра «Рампа», а польскія акцёры — на сцэне і ў дэкарацыях Купалаўскага тэатра.

Як адзначыла Святлана Шыцікава, гэта ўжо не першы польска-беларускі тэатральны праект. Яркім прыкладам творчага супрацоўніцтва дзвюх краін можа служыць работа знакамітага польскага рэжысёра Кшыштафа Занусі з беларускімі акцёрамі, якія сыгралі ў міжнародным тэатральным праекце пад назвай «Дзева і Смерць» па п’есе Арыэля Дорфмана.

БЕЛТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера