Знайсці
11.08.2010 / 14:5815РусŁacБел

Лось Уладзімір прадказаў вынікі ўборачнай

Гэта атрымалася ў яго толькі з восьмай спробы.

Вядомы беларускі лось-прадказальнік Уладзімір вызначыў сёння вынік ўборачнай. Як і кожны мінулы год, яму паставілі 2 кармушкі, на адной з якіх было напісана « 10 млн.»

Лось не адразу выбраў правільнае рашэнне. Восем разоў запар ён падыходзіў да кармушкі са знакам менш, аднак атрымліваў па мордзе. У выніку гэтую кармушку зусім прыбралі і Уладзімір вызначыўся правільна.

Аграрыі не могуць нарадавацца, бо на працягу 15 гадоў лось ні разу не памыляўся. Ды і сама жывёла ўжо пачала разумець, што вялікія намалоты ў інтарэсах усёй краіны. Тым больш пасля таго, што здарылася з мінулым прадказальнікам — ласём Генадзем, які не гаварыў праўды.

Таксама нагадаем, што Уладзімір беспамылкова ўгадвае вынікі не толькі ўборачнай, але і ўсіх выбараў.

newsbelarus.net

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера