Знайсці
15.04.2024 / 15:5115РусŁacБел

Сіманьян заклікала пуцінцаў браць прыклад з Мураўёва-Вешальніка

Галоўная рэдактарка канала Russia Today Маргарыта Сіманьян у эфіры прапагандысцкага шоу Уладзіміра Салаўёва заклікала вешаць праціўнікаў Уладзіміра Пуціна.

Скрыншот: Россия 1

Пры гэтым Сіманьян правяла гістарычныя паралелі і паставіла ў прыклад віленскага генерал-губернатара графа Міхаіла Мураўёва, які атрымаў мянушку «Вешальнік». Прапагандыстка ўзгадала пра пакаранне лідараў паўстання 1863-1864 гадоў, назваўшы іх «баевікамі».

«Быў у нашай гісторыі такі граф Мураўёў, вешальнік усім вядомы. Ён быў сваяк павешанага дзекабрыста — іншага Мураўёва. І калі яму на гэта наракалі, ён казаў: «Я не з тых Мураўёвых, якіх вешалі. Я з тых Мураўёвых, якія вешаюць самі».

І сапраўды павесіў публічна 128 баевікоў, якіх, натуральна, заходняя прэса называла ніякімі не баевікамі, а інсургентамі, паўстанцамі, удзельнікаў польскага паўстання, якія тварылі неймаверныя зверствы падчас гэтага паўстання не толькі ў дачыненні да вайскоўцаў расійскіх, але і ў дачыненні да духавенства і простых людзей», — заявіла Сіманьян.

Галоўная рэдактарка RT выказала меркаванне, што «менавіта такія вешальнікі цяпер патрэбныя Расіі». Сіманьян адзначыла, што вешаць апанентаў Пуціна і ўводзіць жорсткую вайсковую цэнзуру трэба і на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Фігура Міхаіла Мураўёва актыўна выкарыстоўваецца прарасійскімі актывістамі ў Беларусі. Яны называюць графа «нацыянальным героем» і прапануюць паставіць Мураўёву помнік.

Чытайце таксама:

Андэрсан. Загадкавы вязень у гарадзенскай турме ў 1863 годзе

Што стала з расійскімі помнікамі, якія імперыя ставіла ў нацыянальных правінцыях

Актывісты даведаліся, хто і калі знёс памятны знак у гонар паўстання 1863 года ў Гродне

У Калінінградзе ўрачыста адкрылі помнік Мураўёву-Вешальніку

«Каліноўскі — вельмі важная постаць, але паўстанне 1863-га было катастрофай» — Латышонак 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
8
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
63
0
Ігнат Грынявіцкі/адказаць/
15.04.2024
Браты украінцы і беларусы! Заклікаю браць прыклад з мяне і віншаваць розных маскавіцкіх царкоў шыкоўнымі статуэткамі каб іх халера разарвала папалам.
0
Ой вэй/адказаць/
15.04.2024
Nord , не сварыцеся, вы ж абодва русскія людзі! 
0
Вася/адказаць/
15.04.2024
Обыкновенный фашизм
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера