Знайсці
28.03.2024 / 22:372РусŁacБел

Адкрыты два месяцы таму лядовы палац у Светлагорску закрылі на мадэрнізацыю

На мясцовым рэсурсе sv_biznes.by два дні таму з'явілася паведамленне, што «ў сувязі з мадэрнізацыяй падлогавага пакрыцця лядовай арэны, з 26 сакавіка па 2 красавіка, Лядовы палац працаваць не будзе».

Лядовы палац у Светлагорску ўрачыста адкрылі сёлета 31 студзеня, выконваючы даручэнне Лукашэнкі больш чым 10-гадовай даўніны. 

А ўжо ў пачатку снежня з'явілася паведамленне з фатаграфіямі, што ў новаадкрытым аб'екце пачалі мяняць фасад.

Увогуле будаўніцтва лядовага палаца ў Светлагорску правялі значна прасцей і танней, чым планавалася спачатку больш за 10 гадоў таму. У новым праекце прапала першапачаткова прадугледжанае панарамнае шкленне другога паверха, для эканоміі нават адмовіліся ад квадратных алюмініевых панэляў. Замест іх фасад аздобілі танным металапрофілем, які звычайна выкарыстоўваюць для пакрыцця прыпыначных павільёнаў.

Чытайце таксама:

У Светлагорску ўжо праз месяц пасля адкрыцця лядовага палаца сталі перарабляць ягоны фасад ФОТЫ

У Светлагорску нарэшце адкрылі лядовы палац. Яго будавалі з 2012 года

Мемарыял у Светлагорскім раёне, адкрыты 4 гады таму, ужо ставяць на рэканструкцыю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Прям запахло лукашизмом/адказаць/
28.03.2024
Сначала деньги распили на строительство, теперь это еще раз сделают и на модернизации. Не прошло и двух месяцев. Понятное дело, в Дроздах коттеджи сами по себе просто так не построятся, нужно постоянно красть и красть. Кстати, когда лукашисты строят коттеджи себе, до через два месяца никакие ремонты-модернизации они потом годами не делают, потому что себе они покупают самые дороги и качественные западные материалы, а для народа все самое убогое и дешевое.
29.03.2024
Калі хочыш жыць у добрабыце і шчасці - трэба красьці, красьці і красьці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930