Знайсці
31.01.2024 / 21:456РусŁacБел

У Светлагорску нарэшце адкрылі лядовы палац. Яго будавалі з 2012 года

Сёння прайшло ўрачыстае адкрыццё лядовага палаца ў Светлагорску, які будавалі больш за 10 гадоў. Дзеля эканоміі першапачатковы праект значна спрасцілі. «Флагшток» параўнаў, што планавалася пабудаваць спачатку і што атрымалася ў выніку.

Адкрыццё ФАК «Светлагорск-Арэна» 31 студзеня 2024 года. Фота: тэлеграм-канал старшыні аблвыканкама

Перш за ўсё, знік другі паверх з панарамным шкленнем. Для эканоміі нават адмовіліся ад квадратных алюмініевых панэляў. Замест іх прымяняецца ашалёўка з таннага металапрофілю, такім звычайна абшываюць прыпыначныя павільёны.

Зменшылася і колькасць месцаў, праўда, зусім нязначна: замест 500, прадугледжаных першапачаткова, у будаўнікоў выйшла 490.

Паводле даных інвестыцыйнай праграмы 2022 года, на будаўніцтва палаца меркавалася выдзеліць 12,35 млн рублёў. Ці ўдалося што ашчадзіць на будаўніцтве, невядома.

Знешні выгляд лядовага палаца з праектнай дакументацыі

Будаўніцтва Светлагорскага лядовага палаца ўпершыню было пачата ў 2012 годзе. Неўзабаве яно было закінута на ўзроўні падмурка, праект палічылі занадта дарагім для рэалізацыі.

Для завяршэння будаўніцтва ў 2022 годзе быў створаны новы праект, які ўсё адно пасля прыйшлося пераглядаць, каб зрабіць больш танным.

Чытайце таксама:

У Светлагорску ламаюць падмурак грандыёзнага Лядовага палаца, каб пабудаваць што сціплейшае

У Мазыры зноў заявілі пра будаўніцтва лядовай арэны. Яе абяцаюць аж з 2009 года

Ахоплены агнём аўтамабіль пашкодзіў Лядовы палац у Пружанах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
нявеста Азаронка/адказаць/
31.01.2024
жыве (?) Беларусь
слава Светлагорску

0
Бобр/адказаць/
31.01.2024
Правильно, что хоть считать стали. Если главное развитие хоккея, то хоккеисты и без дорогих панелей и панорамного остекления переживут.
01.02.2024
даведка , пацякуць асiгнацыi падаткаплацельшчыкау
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031