Знайсці
27.06.2023 / 20:131РусŁacБел

Ахоплены агнём аўтамабіль пашкодзіў Лядовы палац у Пружанах

Апоўдні 26 чэрвеня ратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у легкавым аўтамабілі на пад'язной пляцоўцы да будынка Лядовага палаца ў Пружанах, як піша «Ганцавіцкі час».

Фота: МНС

Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, то высветлілася, што легкавы аўтамабіль цалкам ахоплены агнём. Таксама існавала пагроза ўзгарання самога будынка Лядовага палаца.

Фота: МНС

У выніку пажару агнём знішчаныя маторны адсек, салон, пашкоджанае лакафарбавае пакрыццё кузава аўтамабіля. У будынка Лядовага палаца пашкоджаныя два вокны, вонкавы вентыляваны металічны фасад плошчай 3 м². Акрамя таго, закураная вонкавая сцяна на плошчы 15 м².

Фота: МНС

Пацярпелых у выніку няма, а прычына пажару высвятляецца.

Чытайце таксама:

Таксіст спрабаваў аб'ехаць барсука. І жывёла загінула, і аўтамабіль перакуліўся

Васьмігадовае дзіця на ровары трапіла ў ДТЗ у Мінску

Мінчук зламаў шыю, нырнуўшы ў Прыпяць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1
27.06.2023
Padpalili voragi.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера