Знайсці
19.03.2024 / 14:22РусŁacБел

Урад перагледзіць умовы дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жылля

У Беларусі наспела неабходнасць змяніць падыходы да забеспячэння грамадзян жыллём. Аб гэтым заявіў прэмʼер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў часе нарады ва ўрадзе.

 Галоўчанка канстатуе, што тыя ўмовы, якія існуюць для будаўніцтва з дзяржпадтрымкай, людзей не задавальняюць. Сама нарада, паводле яго слоў, звязана з «пэўнымі цяжкасцямі, якія ўзнікаюць у галіне будаўніцтва жылля ў краіне, асабліва з дзяржпадтрымкай». 

«І не таму, што мы не можам будаваць больш. Відаць, дзейныя механізмы, якія забяспечваюць дзяржпадтрымку, пачынаюць страчваць актуальнасць», — сказаў Раман Галоўчанка. 

Гэта аказвае ўплыў на будаўніцтва.

«Прычына — перш за ўсё адмова грамадзян, якія маюць права на дзяржпадтрымку, ад будаўніцтва. Не таму, што мы яе не можам забяспечыць, — проста людзі адмаўляюцца на гэтых умовах браць падтрымку. Пры гэтым колькасць людзей, якія стаяць на ўліку як тыя, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, нягледзячы на ​​тое, што тэмпы будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай вельмі істотныя, скарачаецца павольнымі тэмпамі», — дадаў ён. 

Адначасова ў краіне, паводле яго слоў, расце колькасць жадаючых пабудаваць жыллё з маладых семʼяў, якія знаходзяцца на ўліку, без дзяцей або з адным дзіцем (а дзяржпадтрымка прадастаўляецца толькі семʼям, якія маюць не менш як двух дзяцей).

«Усе гэтыя тэндэнцыі і сацыяльная значнасць пытання сведчаць аб неабходнасці змянення падыходаў па забеспячэнню грамадзян жыллём», — сказаў Галоўчанка.

Якія змены адбудуцца, пакуль невядома.

Згодна з Белстатам, у студзені-лютым 2024 года было ўведзена ў эксплуатацыю 417, 1 тыс. кв. м жылля агульнай плошчы, а жылля з дзяржпадтрымкай — 74, 4 тыс. кв. м. Гэтыя лічбы значна меншыя за мінулагоднія. У студзені-лютым 2023 года пабудавалі 588,2 тыс. кв. м жылля, для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 253,1 тыс. кв. м, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі — 184,5 тыс. кв. м.

Чытайце таксама:

Першае пасяджэнне «Усебеларускага народнага сходу» запланавалі на канец красавіка

Беларусь забараніла ўвозіць шэраг тавараў з Літвы. Хто пацерпіць ад гэтага больш? Тлумачыць эканаміст

Памянялі правілы атрымання льготных крэдытаў для маладых беларусаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930