Знайсці
18.03.2024 / 13:048РусŁacБел

Першае пасяджэнне «Усебеларускага народнага сходу» запланавалі на канец красавіка

Сёння прайшла нарада, прысвечаная УНС.

Максім Рыжанкоў, Ігар Сергеенка і Раман Галоўчанка. Фота: БелТА

Першае пасяджэнне VII «Усебеларускага народнага сходу» адбудзецца 24-25 красавіка. Пра гэта паведаміў журналістам прэм'ер-міністр, старшыня аргкамітэта па яго падрыхтоўцы Раман Галоўчанка. Падрыхтоўка да правядзення першага пасяджэння і стала сёння тэмай нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, піша БелТА.

У ліку ўдзельнікаў нарады — кіраўніцтва Адміністрацыі, старшыня Савета Рэспублікі, кіраўнік спраў начальнік Сакратарыята УНС.

Лукашэнка, у прыватнасці, загадаў правесці яго на самым высокім узроўні. У прыклад прывёў узровень арганізацыі прэзідэнцкіх выбараў у Расіі.

«Яшчэ раз паўтару, што гэта і ўрачыста павінна быць, і, самае галоўнае, змястоўна. Каб было, як выбары ў Расіі, — камар носа не падтачыў. Каб нас потым не папракалі. Усё цяпер сканцэнтравана палітычна на нас. У Расіі бурных падзей не мяркуецца, вакол таксама. Засталося ў нас правядзенне Усебеларускага народнага сходу», — сказаў ён, традыцыйна зазначыўшы пра «прошукі ворагаў» і «падступства Захаду».

«Стаўкі асобных нашых збеглых і Захаду на тое, каб пастарацца як мага больш прынесці дэзарганізацыю і развал падчас пасяджэння і прыняцця рашэння, — мы такога падарунка ім паднесці не павінны», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Пачалася кампанія па «выбарах» у Савет Рэспублікі і «Усебеларускі народны сход»

Начальнікам Сакратарыята Усебеларускага народнага сходу прызначылі экс-суддзю 

Абноўленыя Канцэпцыю нацбяспекі і Ваенную дактрыну Беларусі вынесуць на зацвярджэнне УНС

Не бачу ніякіх прыкметаў транзіту ўлады ад Лукашэнкі да кагосьці іншага — палітолаг Казакевіч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Народны неабраннік/адказаць/
18.03.2024
Прагаладаліся, пара карміць
0
Вечна на другіх ралях/адказаць/
18.03.2024
Рыжанкоў хутка састарыцца на пабягушках у дзядоў
18.03.2024
Сборище маразматиков
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031