Знайсці
19.03.2024 / 14:214РусŁacБел

З Белгарадскай вобласці эвакуююць 9000 дзяцей. Адсяляюць і цэлыя вёскі

«Вялікую колькасць вёсак на сённяшні дзень мы адсяляем», — сказаў губернатар Вячаслаў Гладкоў.

Улады Белгарадскай вобласці прынялі рашэнне каля 9 тысяч дзяцей вывезці ў іншыя рэгіёны з-за абстрэлаў з боку Узброеных сіл Украіны, паведаміў кіраўнік рэгіёну Вячаслаў Гладкоў.

«Вялікую колькасць вёсак на сённяшні дзень мы адсяляем. Зараз плануем вываз парадку 9 тыс. дзяцей з Белгарада, Белгарадскага раёна, Шэбекінкаскай акругі, Грайваранскага раёна. 22 [сакавіка] 1,2 тыс. дзяцей едуць у Пензу, Тамбоў і Калугу. Далей Стаўрапольскі край. Сістэма дзейнічае», — сказаў губернатар.

Гладкоў паведаміў, што за тыдзень у выніку абстрэлаў УСУ ў Белгарадскай вобласці загінулі 16 мірных жыхароў і 98 пацярпелі.

Чытайце таксама:

Белгарад ізноў абстралялі. Адзін чалавек загінуў

У расійскім Белгарадзе з-за абстрэлаў закрылі гандлёвыя цэнтры і адмянілі заняткі ў школах

Расійскі Белгарад зноў трапіў пад абстрэл раніцай 16 сакавіка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
2
Добрая навіна/адказаць/
19.03.2024
Малайцы ўлады Белгарадскай вобласці, прыслухаліся да парадаў легіёна "Свабода Расіі" аб эвакуацыі мірных жыхароў Белгарадскай вобласці.
1
Смаленск - наш/адказаць/
19.03.2024
Даеш белгарадска - курскі санітарны кардон!
0
БКСК/адказаць/
19.03.2024
Смаленск - наш, я думаў, будзе КНР і БНР (Курская і Белгарадская народныя рэспублікі), а будзе БКСК (белгарадска - курскі санітарны кардон)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031