Знайсці
19.03.2024 / 10:4211РусŁacБел

Дырэктарка «Белсата»: Мяне звольнілі па дысцыплінарным артыкуле

Пра новыя акалічнасці свайго звальнення датуль нязменная дырэктарка тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы распавяла ў фэйсбуку.

Агнешка Рамашэўская-Гузы

Агнешка Рамашэўская-Гузы піша, што яе звольнілі па дысцыплінарным артыкуле. 

«Ну, так бы мовіць, маё звальненне было «паглыблена», і сёння мяне звольнілі дысцыплінарна ў неадкладным парадку і, вядома, без якога-небудзь паведамлення», — напісала яна.

Яна кажа, што ўчора, калі здавала абсталяванне ў будынку TVP, яе «канваяваў» сам начальнік Упраўлення бяспекі TVP. «І ў канцы ўручылі дысцыплінарку. Гэта значыць, як я разумею, яны палявалі, палявалі, пакуль, нарэшце, не вырашылі, што яны нешта напалявалі», — дадала яны.

Агнешка Рамашэўская-Гузы лічыць, што гэта помста за тое, што яна не дазваляе сябе «ні купіць, ні закрыць сабе рот».

Яна дадае, што ў сувязі з судовым пазовам з TVP можа нават будзе вымушана абвясціць публічны збор. «Таму што грошай у мяне зусім не будзе, я не ведаю дакладна, як гэта, але я думаю, што нават за сакавік мне не заплацяць у поўным абʼёме», — дадала яна.

Агнешку Рамашэўскую-Гузы 12 сакавіка пасля 17 год кіравання «Белсатам» звольнілі з пасады дырэктаркі. Пры гэтым ёй нібыта спярша прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні і «з залатым парашутам», то-бок на вельмі добрых умовах, але жанчына на гэта не пагадзілася.

Кіраўніком «Белсата» стаў Аляксей Дзікавіцкі. 

Чытайце таксама:

«Што значыць, што мне хопіць кіраваць?» Былая кіраўніца «Белсата» расказала, чаму яшчэ не гатовая пакінуць канал

Дырэктарка «Белсата» патлумачыла, што азначае скарачэнне фінансавання тэлеканала 

Дырэктарка «Белсата»: Бюджэт тэлеканала скарачаецца амаль удвая

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
11
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
9
19.03.2024
единство и борьба противоположностей, пры чыт тут цэтлік "агрофюрер", які пабудаваны на лад савецкай камуністычнай прапаганды? Пры чым тут ляпы пра PiS, калі Рамашэўскую-Гузы патрымалі нават тыя журналісты і эксперты, якія зусім іншых погладаў чым папярэдні ўрад.

Ад штучнай нянавісці да PiS і неразумення польскйай сітуацыі зусім крывое бачанне сітуацыі.
0
Антон /адказаць/
20.03.2024
думаю, што нават за сакавік мне не заплацяць у поўным абʼёме.....свядомая хлусня. Польшча не Беларусь ды польскае тэлебачанне не шарашкіна кантора. Заплацяць усё што належыць па дамове. Анежка гэта ведае і ўсё роўна нагнетае сітуацію.

https://nashaniva.com/338720#startcomments

0
Из США/адказаць/
20.03.2024
Контрактная система такая -при увольнении бери что предлагают и вали…. Начнёшь права качать - сделают хуже. Капитализьм человеколюбивый….
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930