Знайсці
08.03.2024 / 01:5259РусŁacБел

Дырэктарка «Белсата»: Бюджэт тэлеканала скарачаецца амаль удвая

Дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўска-Гузы перакананая, што ніводная ўстанова не перажыве такога скарачэння.

Дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўска-Гузы заявіла пра скарачэнне бюджэту тэлеканала амаль на 50%. Пра гэта яна напісала ў сваім фэйсбуку: «У якасці падарунка да жаночага дня ліквідацыя — не дэ-юрэ, дэ-факта. Не магу паверыць».

Рамашэўска-Гузы ўдакладніла, што леташні бюджэт Белсата складаў 74 мільёны злотых (каля $19 мільёнаў па цяперашнім курсе), з якіх 63 мільёны злотых давала Міністэрства замежных спраў Польшчы, а яшчэ 11 мільёнаў злотых — TVP (грамадскае Польскае тэлебачанне).

У 2024 годзе бюджэт зменшыцца да 40 мільёнаў злотых (каля $10 мільёнаў). Усе гэтыя грошы выдзяляе Міністэрства замежных спраў Польшчы, а TVP не дае нічога.

«Ніводная ўстанова — і тым больш тая, што вельмі эфектыўна кіруе грашыма, — не перажыве скарачэння бюджэту амаль на 50%», — падсумоўвае Рамашэўска-Гузы.

Чытайце таксама:

Агнешка Рамашэўская: Алег Трусаў абвінаваціў нас у здрадзе і спытаў, колькі грошай мы ўзялі ад Хадаркоўскага

Скандал вакол перадачы «Белсат» — падрабязнасці

У кіраўніцы «Белсата» і яе намеснікаў узніклі праблемы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
2
Ха-ха
11
Ого
5
Сумна
48
Абуральна
8
0
Глядач/адказаць/
09.03.2024
Уключыў зараз ноччу прамы эфір Белсату (1:40 па мінскім часе). Ізноў гэтая Навальная. Распавядае, што "жана становіцца на месца мужа". І колькі дзён, ці тыдняў? ці месяцаў мне гэта яшчэ глядзець? Мяне не цікавіць расейскі праект Света-2.
0
Глядач /адказаць/
09.03.2024
1:43 (па мінскім часе) на Белсаце беларуска з праваабарончага цэнтру Вясна. Ок. Пачынаю глядзець. Нешта мозг узрываецца. Не разумею, што яна гаворыць. Потым даходзіць: яна кажа па-беларуску, а на яе голас зверху накладзена ....руская мова. Гэта ўвогуле што такое???
0
Жора/адказаць/
09.03.2024
Глядач , гэта скоцтва, якое пачалося напрыканцы 2017 года. Дзікавіцкі тады ў ФБ апраўдваўся: "падумаеш, адна 15-ці хвілінная праграма па расейску..." А потым плаўна давялі адсотак да 50+..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031