Намеснік кіраўніка Апарата ўрада пайшоў у адстаўку. Раней ён узначальваў МАРГ
Намеснік кіраўніка Апарата ўрада Беларусі Уладзімір Калтовіч пайшоў у адстаўку. Пра гэта гаворыцца ў пастанове ўрада. Прычына адстаўкі невядомая.
Уладзіміра Калтовіча запомнілі, калі ён шэсць гадоў узначальваў МАРГ. Ён быў пазнавальным міністрам, меў не толькі адміністратыўна-бяздушны, але чалавечы вобраз. Гэта быў прыклад высокага чыноўніка, які мог ісці на работу пешшу, не хаваць твар у краме, рабіў сэлфі ў вышыванцы. Але скончыў ён на пасадзе міністра барацьбой з цэнамі адміністратыўнымі метадамі.
У снежні 2021 года Калтовіч быў прызначаны намеснікам кіраўніка апарату Саўміна. Дэ-юрэ гэта адміністратыўная пасада, Апарат Саўміна забяспечвае работу прэмʼера і яго намеснікаў: афармляе даручэнні, курыруе міністэрствы ў плане выканання задач і гэтак далей. Дэ-факта Калтовіч стаў міністрам без партфеля, бо павінен быў займацца пытаннямі інтэграцыі з Расіяй у рамках гэтак званай «саюзнай дзяржавы».
Год таму Калтовіч заўважна змяніўся. У выглядзе раней заўсёды гладка паголенага міністра адбыліся брутальныя змены. Вобраз камсамольца змяніўся на сівую бараду.
Цяпер ён вызвалены ад пасады намесніка кіраўніка Апарату Савета міністраў Рэспублікі Беларусь «у сувязі з выхадам у адстаўку». Прычыны адстаўкі невядомыя. Уладзіміру Калтовічу 57 гадоў.
Чытайце таксама: