Знайсці
19.03.2024 / 07:57РусŁacБел

У «Салаваце Юлаеве» пацвердзілі гібель Канстанціна Кальцова

Абставіны смерці не называюцца: клуб выкарыстаў фармулёўку «пайшоў з жыцця».

Belarushochey.by

Прэс-служба «Салавата Юлаева» ў афіцыйным тэлеграм-канале клуба пацвердзіла інфармацыю, якая з'явілася ў СМІ, пра гібель Канстанціна Кальцова, які з'яўляўся памочнікам галоўнага трэнера Віктара Казлова.

«З глыбокім смуткам паведамляем, што пайшоў з жыцця трэнер «Салавата Юлаева» Канстанцін Кальцоў. Ён быў моцным і жыццярадасным чалавекам, яго любілі і паважалі гульцы, калегі, заўзятары. Канстанцін Яўгенавіч назаўжды ўпісаў сябе ў гісторыю нашага клуба. Кальцоў выйграваў чэмпіянат Расіі і Кубак Гагарына ў складзе «Салавата Юлаева», прарабіў вялікую працу ў трэнерскім штабе каманды.

Хакейны клуб «Салават Юлаеў» выказвае спачуванні родным і блізкім Канстанціна Яўгенавіча Кальцова. Светлая памяць… « — сказана ў паведамленні.

Адзначым, што Кальцоў сустракаўся з беларускай тэнісісткай Арынай Сабаленка.

Раней паведамлялася, што Кальцоў не будзе працягваць пагадненне з уфімскай камандай і плануе працягнуць працу ў іншай арганізацыі. Нагадаем, Кальцоў увайшоў у трэнерскі штаб «Салавата Юлаева» ў 2022 годзе.

Да гэтага ён працаваў у «Спартаку», а таксама ўзначальваў «Дынама-Маладзечна» з беларускай Экстралігі.

У НХЛ Кальцоў выступаў за «Пітсбург Пінгвінз», за які правёў 144 матчы, забіўшы 12 галоў і зрабіўшы шэсць выніковых перадач.

Чытайце таксама:

У ЗША загінуў хакеіст Канстанцін Кальцоў — бойфрэнд Арыны Сабаленка

Салей, Цыплакоў, Кальцоў — лёсы беларускіх хакеістаў, якія першымі скаралі НХЛ, выдаліся трагічнымі

Канстанцін Кальцоў загінуў у Маямі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930