Знайсці
14.03.2024 / 17:37РусŁacБел

ГУБАЗіК затрымаў мінчука. Вось як на яго маглі выйсці

Віталя Мурашку ўзялі пад варту. На пікеце ля Камароўкі ў 2020-м ён фатаграфаваўся з вялікім тапкам разам з Ціханоўскім.

Віталь Мурашка. Фота з ягонай старонкі «УКантакце»

Затрыманага клічуць Віталь Мурашка. Яму 45 гадоў і ён мінчук. Вядома, што ён скончыў прафтэхнічную вучэльню мантажных і спецыяльных будаўнічых работ.

Мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах і напісанні каментароў у пратэсных чатах. У тэлефоне Віталя знайшлі шэраг фота і відэа з пратэстаў, як сцвярджаюць губазікаўцы, ягонага аўтарства.

Незразумела дакладна, як менавіта на яго выйшлі, але маглі быць два шляхі.

Па-першае, на старонках у сацыяльных сетках мужчыны дагэтуль ёсць відэа з пратэстаў. Па-другое, нумар у тэлеграм-акаўнце, з якога Віталь пакідаў каментары, бачны праз боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы. У адным з іх, «Вока бога», яны правялі «Пашыраны пошук» па ягоным нумары каля года таму — то-бок, ведалі ўсе ягоныя сацсеткі, але да часу не затрымлівалі.

Паведамляецца, што мужчыну ўзялі пад варту і завялі крымінальную справу.

Мы яшчэ раз настойліва раім выдаліць фота са смартфонаў, Google Photos і iCloud. Калі вы пакідалі каментары ў чатах — выдаліце іх, а пасля змяніце акаўнт. Пачысціце вашы сацсеткі (звярніце ўвагу на інстаграм і тыкток), месенджары, YouTube і выдаліце лайкі. Гэта не дасць гарантыі ад затрымання, але, прынамсі, зменшыць ягоную імавернаць.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Як працуюць боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы, і чаму не варта ў іх пісаць «дзеля жарту»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
31
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера