Знайсці
06.03.2024 / 23:008РусŁacБел

У акупаваным Бярдзянску падарвалі мясцовую калабарантку

У акупаваным Расіяй Бярдзянску на тэрыторыі Запарожскай вобласці падарвалі машыну, у якой знаходзілася жанчына, уключаная ў выбарчую камісію падчас цяперашніх прэзідэнцкіх выбараў у Расіі, якія праводзяцца і на акупаваных тэрыторыях.

Скрыншот з відэа

«6 сакавіка 2024 года ў часова акупаваным Бярдзянску была ліквідаваная калабарантка Самойленка Святлана Уладзіміраўна, якая арганізоўвала псеўдавыбары Пуціна на акупаваных тэрыторыях Запарожскай вобласці», — заявіла Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны.

Паводле звестак ГУР, пасля захопу Бярдзянска ў 2022 годзе жанчына «добраахвотна пайшла на супрацоўніцтва» з акупантамі і працавала ў расійскай акупацыйнай адміністрацыі. Пасля яе прызначылі «намеснікам мэра па пытаннях эканомікі, аграсектара і фінансаў» у Бярдзянску.

Супраць Самойленкі была адкрытая крымінальная справа паводле артыкула аб дзяржаўнай здрадзе.

«У рамках падрыхтоўкі да псеўдавыбараў Пуціна Святлана Самойленка імкнулася выслужыцца перад маскавітамі: запалохвала і тэрарызавала бярдзянцаў, прымушаючы іх удзельнічаць у незаконным фэйкавым галасаванні», — дадалі ў ГУР.

Раней 6 сакавіка кіраўніца Бярдзянскай гарадской вайсковай адміністрацыі Вікторыя Галіцына, а таксама прадстаўнікі акупацыйных органаў Расіі паведамілі пра падрыў у горадзе аўтамабіля. Ад атрыманых траўмаў жанчына, якая знаходзілася ў ім, памерла.

Горад Бярдзянск і Бярдзянскі раён расійскія войскі акупавалі ў канцы лютага 2022 года.

Чытайце таксама:

«Такі лёс напаткае іншых здраднікаў Украіны». Што вядома пра забойства ўкраінскага прарасійскага палітыка Ківы

У Луганску падарвалі машыну з мясцовым «дэпутатам»

СБУ ліквідавала харкаўскага калабаранта, які ўцёк у Расію — медыя

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
32
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
4
За Свабоду!/адказаць/
07.03.2024
Вар'яцкі свет, Дубль два. Акупанты ліквідуюцца, расійскія боты плачуць.
11
Вар'яцкі свет/адказаць/
07.03.2024
Кіра, вы сапраўды не бачыце розніцы паміж войсковымі злачынцамі і дробнымі калабарантамі, якія займаюцца папяровымі справамі? І апраўдваеце пазасудовыя забойствы жанчын шляхам падрыву аўтамабіля? У мяне іншае меркаванне: хай суд разбіраецца, якая ступень віны гэтай беднай (літаральна беднай) жанчыны. Упэўнены, што ўкраінскае заканадаўства прадугледжвае для такіх асоб абсалютна іншы прысуд. Але забойцам лягчэй падкласці выбухоўку пад "Таўрыю" безабароннай мясцовай жанчыны, чым паслаць па той свет якога-небудзь вайсковага начальніка акупантаў.
1
Кіра/адказаць/
07.03.2024
Вар'яцкі свет, якая “бедная калабарантка, яна ж толькі паперкі перакладвала”. Тое ж самае казалі і нацысты на Нюрнбергскім працэсе: “я ж проста зачыняла дзверы вагоны, што ехаў на Аўшвіц”. Пачытайце, што пра яе кажуць мясцовыя, што яна рабіла для рашыстаў і як ставілася да мясцовых, некаторых яна проста здавала рашыстам, пасля чаго людзі бясследна знікалі. А вы тут кракадзілавы слёзы пачалі ліць па рашысцкай памагатай.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031