Знайсці
24.11.2023 / 00:0211РусŁacБел

СБУ ліквідавала харкаўскага калабаранта, які ўцёк у Расію — медыя

Служба бяспекі Украіны ў расійскім Белгарадзе ліквідавала Аляксандра Слісарэнку, які раней адзначыўся як актыўны прадстаўнік акупацыйнай расійскай адміністрацыі на Харкаўшчыне. Пра гэта паведамляюць адразу некалькі ўкраінскіх СМІ на падставе сваіх крыніц у сілавых структурах.

Аляксандр Слісарэнка. Фота з адкрытых крыніц

Так, «Украінская праўда» паведамляе, што колішні намеснік кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Харкаўскай вобласці Аляксандр Слісарэнка быў забіты 16 лістапада ў Белгарадзе. Падрыў аўтамабіля, у якім ён ехаў, па інфармацыі крыніцы выдання, арганізавала Служба бяспекі Украіны.

«Гэты, ужо былы, здраднік калісьці працаваў у органах унутраных спраў Украіны. У 2014 годзе быў актыўным удзельнікам харкаўскага Антымайдана, а ў 2021-2022 гадах ваяваў за т. зв. «ЛНР» у складзе спецпадраздзялення «Рысь». Улетку 2022 года стаў намеснікам кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Харкаўскай вобласці па ўнутранай палітыцы. Датычны да зверстваў расійцаў на акупаванай тэрыторыі.

СБУ выставіла Слісарэнку абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе, аднак ён не з'явіўся на суд. Таму суд сам прыйшоў да яго. Пра падрыў Слісарэнкі расійскія ўлады маўчаць і сёння», — паведаміў суразмоўца «Украінскай праўды».

Чытайце таксама:

Украіна мае права ліквідаваць Пуціна пры першай жа магчымасці — Зяленскі

У Сімферопалі адкрылі помнік калабаранту Кірылу Страмавусаву

У акупаваным Бярдзянску знішчылі чатырох супрацоўнікаў ФСБ — украінская разведка

У Новай Кахоўцы ўзарвалі аўтамабіль з калабарантам ад «Адзінай Расіі»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
45
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1
0
Кант/адказаць/
24.11.2023
Серожка, это наказание за его преступления. Тебе напомнить как казнили нацистов? Тоже самое ждет и всех рашистов и их помогатых!
0
Кольт/адказаць/
25.11.2023
Канцэпт Вагнера, что ты несешь, какая это жертва? Этот коллаборант получил по заслугам, по законам военного времени, получил высшую меру наказания за преступления, которые он совершил, а из-за действий этого предателя были убиты десятки украинских граждан. Следующим будет наука. Хочешь жить в россии, едь туда и живи, граница открыта, но он же так хотел чтобы в родной Харьков пришёл «русский мир» и сравнял город с землей и убивать украинцев, которые не хотят жить в рашистском стойле.
1
Джамшут/адказаць/
25.11.2023
Канцэпт Вагнера, славам гейрои не надо
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930