Знайсці
07.02.2024 / 22:01РусŁacБел

НАК Украіны сцвярджае пра парушэнне беларускімі і расійскімі спартсменамі правіл нейтралітэту

Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны 7 лютага звярнуўся ў Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) з просьбай расследаваць удзел расійскіх і беларускіх спартсменаў у Алімпійскіх гульнях у Парыжы пасля меркаванага парушэння імі нейтралітэту.

Вадзім Гутцайт. Фота: скрыншот з t.me/minmolodsport

«Я хацеў бы яшчэ раз звярнуцца да вас па пытанні патэнцыйнага ўдзелу спартсменаў AIN (нейтральных індывідуальных спартсменаў) з расійскімі і беларускімі пашпартамі, у прыватнасці — тых, хто выступае ў спартыўнай барацьбе, у Алімпійскіх гульнях у Парыжы 2024 года, і захавання імі рэкамендаваных МАК умоў удзелу», — напісаў прэзідэнт НАК Украіны Вадзім Гутцайт у лісце кіраўніку МАК Томасу Баху, апублікаваным на яго сайце ў 7 лютага.

У снежні МАК заявіў, што расійскія і беларускія спартсмены, якія прэтэндуюць на ўдзел у Алімпійскіх гульнях 2024 года, могуць прыняць удзел у асобных відах спорту ў якасці нейтральных спартсменаў, г.зн. без нацыянальных сцягоў, эмблем і гімнаў сваіх краін. Кожны спартсмен павінен адпавядаць пэўным умовам, сярод якіх — адсутнасць актыўнай падтрымкі вайны ва Украіне. Яны таксама не могуць працаваць па кантракце ў расійскіх ці беларускіх сілавых структурах.

«Мы хацелі б звярнуцца да МАК з просьбай звярнуць асаблівую ўвагу на гэтыя пытанні», — дадаў Гутцайт, прыклаўшы спіс спартсменаў, якія, на думку НАК Украіны, не адпавядаюць патрабаванням МАК па нейтралітэту.

Алімпійскія гульні ў Парыжы маюць прайсці з 26 ліпеня па 11 жніўня.

Чытайце таксама:

На Алімпіяду ў Парыжы можа патрапіць лёгкаатлетка з Беларусі. Але неабходны дазвол Дуды

Міжнародны алімпійскі камітэт яшчэ раз праверыць імаверны допуск беларусаў на Алімпіяду

Яшчэ 14 беларускіх спартоўцаў атрымалі нейтральны статус. Але не спяшайцеся радавацца

Хто ад Беларусі ўжо адабраўся на Алімпіяду-2024, а хто яшчэ можа паехаць

«Адна вайна з 28 у свеце». Кіраўнік МАК бароніць допуск атлетаў з Беларусі і Расіі на Алімпіяду-2024

Лёгкаатлетаў з Беларусі і Расіі на Алімпіядзе не будзе — прэзідэнт World Athletics

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930