Знайсці
08.12.2023 / 17:4413РусŁacБел

МАК дапусціў беларускіх і расійскіх спартоўцаў да Алімпіяды-2024

Міжнародны алімпійскі камітэт вырашыў, што спартсмены з Беларусі і Расіі змогуць выступіць на Алімпійскіх гульнях у Парыжы ў 2024 годзе, але толькі ў нейтральным статусе.

Фота: Telmo Pinto/NurPhoto via Getty Images

«Выканаўчая рада Міжнароднага алімпійскага камітэта пастанавіла, што індывідуальныя нейтральныя спартсмены, <…> будуць мець права ўдзельнічаць у Алімпійскіх гульнях у Парыжы 2024 года <…>. Індывідуальныя нейтральныя спартсмены — гэта спартсмены з расійскім ці беларускім пашпартам», — гаворыцца ў паведамленні МАК.

На Алімпійскіх гульнях будзе забаронена любая сімволіка, якая асацыюецца з Беларуссю і Расіяй, а спартсмены будуць выступаць у форме нейтральных колераў.

Акрамя таго, на гульнях не змогуць выступіць спартоўцы, афіляваныя з расійскімі і беларускімі сілавымі структурамі, а таксама тыя, хто быў заўважаны ў падтрымцы расійскай агрэсіі супраць Украіны.

На гульнях не будзе афіцыйных дэлегацый Беларусі і Расіі. 

На гэты момант допуск да Алімпіяды маюць тры спартсмены з Беларусі і восем — з Расіі. У шматлікіх відах адбор ужо завершаны.

Чытайце таксама:

«Мы можам паставіць гэтую ўмову». Латушка расказаў, на што можна абмяняць вызваленне палітвязняў

Брытанцы падтрымалі допуск беларускіх і расійскіх атлетаў на Гульні-2024 ў нейтральным статусе

ІІХФ уключыла хакейныя зборныя Беларусі і Расіі ў раскладку Алімпіяды-2026. Пры адной вядомай умове

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
9
0
Юзик/адказаць/
08.12.2023
Ганьба!! Грошы вышэй за ўсё, за жыццё ды смерць, за сумленне ды чалавечнасць..
0
Юрась/адказаць/
09.12.2023
Андрусь,а де білорусскіє партизани? якщо в країні трагедія,окупація-повинні бути партизани. ви ж республіка-партизанка?
0
Юрась/адказаць/
09.12.2023
угу....разом нападали,вбивали....разом і удзельнічать будуть...О спорт,ти мір!! )))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031