Знайсці
24.01.2024 / 11:0520РусŁacБел

Ісландыя думае адмовіцца ад удзелу ў Еўрабачанні-2024 з-за Ізраіля

Ісландыя не ўпершыню выступае супраць удзелу Ізраіля ў конкурсе. Напрыклад, у 2019 годзе яна пярэчыла супраць правядзення фіналу конкурсу ў Ерусаліме.

Ёхана — удзельніца «Еўрабачання» ад Ісландыі ў 2009 годзе, дзе яна заняла 2-е месца. Фота са старонкі Ісландыі ў інстаграме.

Ісландская тэлекампанія RÚV абвясціла на сваім сайце, што канчатковае рашэнне аб удзеле ў песенным конкурсе «Еўрабачанне-2024» будзе прынята пасля кансультацыі з пераможцам Нацыянальнага конкурсу Söngvakeppnin 2024, піша newsru.co.il.

Тэлекампанія паведаміла, што сумневы ў мэтазгоднасці ўдзелу прадстаўніка Ісландыі ў міжнародным песенным конкурсе ўзніклі з-за вайны ў сектары Газа і незадаволенасці многіх ісландскіх гледачоў тым, што Ізраіль будзе ўдзельнічаць у конкурсе.

Яшчэ ў снежні Асацыяцыя кампазітараў і аўтараў песенных тэкстаў Ісландыі звярнулася да Нацыянальнага ўпраўлення тэлерадыёвяшчання з патрабаваннем байкатаваць «Еўрабачанне-2024» у знак пратэсту супраць удзелу Ізраіля.

«Мы ўсе абавязаны выступіць супраць вайны і забойства мірных жыхароў і нявінных дзяцей. У нас ёсць выбар, будзь мы прыватнымі асобамі або дзяржаўнай установай, каб не ганьбіць свайго імя», — гаварылася ў заяве, апублікаванай асацыяцыяй у яе Facebook.

Ісландыя не ўпершыню выступае супраць удзелу Ізраіля ў конкурсе. Напрыклад, у 2019 годзе яна пярэчыла супраць правядзення фіналу конкурсу ў Ерусаліме.

У пачатку снежня Еўрапейскі вяшчальны саюз апублікаваў адказ сродкам масавай інфармацыі і вяшчальнікам у розных краінах, якія прасілі забараніць Ізраілю ўдзел у песенным конкурсе. У адказе паведамлялася, што Ізраіль адпавядае ўсім патрабаванням конкурсу і будзе сёлета ўдзельнічаць нароўні з 36-ю іншымі ўдзельнікамі.

Еўрабачанне-2024 пройдзе ў шведскім Мальмё ў маі пасля другой перамогі на конкурсе Loreen.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
13
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
11
12
менчук/адказаць/
24.01.2024
Исландия? Эт чё, страна что ль? Там 350 тыс. отмороженных "беглых". У них полгода солнце за горизонтом, а что в мозгах от переизбытка селёдки и вяленых тюленей, не знает никто. У меня во Фрунзенском районе жителей в 1,5 раза больше! А шуму-то, гвалту на весь интернет...
13
Курт/адказаць/
24.01.2024
Маюсь рацыю, за 100 дзён габрэямі забіта па над 35 тысяч чалавек, у асновным цывілаў з якіх болей за 11000 дзяцей. Цынічны генацыд. Дзякуй Ісландыя за мужнасць.
25.01.2024
Трэба Сектар Газа перанесці у Ісландыю. Няхай яны там адчуюць сапраўдную любоў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031