Знайсці
28.12.2023 / 18:0524РусŁacБел

Як вальсіравалі Дзмітрый Баскаў і Наталля Эйсмант на навагоднім балі Лукашэнкі

Многія ўдзельнікі, асабліва жанатыя, ведалі, што іх здымае камера, і таму вальсіравалі партнёрак выцягнутымі рукамі, на дыстанцыі ў некалькі міністэрскіх жыватоў. Але была пара, якая дэманстратыўна не пераймалася цяжкімі паслябальнымі размовамі. Дзмітрый Баскаў трымаў у сваіх руках Наталлю Эйсмант упэўнена, нібыта клюшку на хакейным катку. Раней яны распівалі таннае віно ў мінскіх дварах, а цяпер пранікнёна танцуюць венскі вальс на прыёме ў Лукашэнкі.

Калі б на безыменным пальцы прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі быў шлюбны пярсцёнак, ён бы адлюстроваў па залі сонечных зайчыкаў, таму што Баскаў ззяў сафітам, мадэллю артаданталагічнай вітрыны.

Бясшчылінная сукенка прэс-сакратаркі не давала пальцам хакеіста зачапіцца, як прадпісвае этыкет вальса, у раёне лапаткі, таму далонь саслізгвала да той мяжы, на якой прыстойная жанчына б пачырванела.

А ў найбольш трапяткія моманты танца паміж целамі партнёраў не ўціснулася б і ПР-73.

Пара Баскаў-Эйсмант з’явілася ў відэа «Пула першага» столькі ж раз, колькі і арганізатар мерапрыемства — 5.

Буйныя планы Эйсмант калі і не адбірала, па праве начальніцы, асабіста, то дакладна пераглядала і адабрала на публікацыю ў «Пуле першага».

Інтрыган убачыў бы ў гэтым нейкі знак, тым больш муж дамы — будучы дэпутат Мінгарсавета Іван Эйсмант — таксама пярсцёнак на руцэ насіць перастаў, саступаючы дарогу сенатару Баскаву.

Nashaniva.com. Скрыншоты: тэлеграм канал «Пул першага», відэа Белта

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
17
Ха-ха
39
Ого
2
Сумна
8
Абуральна
12
0
Янка/адказаць/
29.12.2023
Хореографист, пір Валтасара
1
Зіма/адказаць/
29.12.2023
Якія цудоўныя навіны дае НН.. так не хапае нам, чытачам, такіх навін.. пайду, паванітую.. так трымаць НН!!
0
танец маленькіх леблядзей/адказаць/
30.12.2023
Хореографист, нябось бралі урокі ў вась? за грошы народа?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031